В Дубровно прошла ярмарка

Так было заўжды: восенню, калі ўраджай сабраны і неадкладныя сялянскія справы завершаны, у населеных пунктах ладзіліся шумныя кірмашы, дзе адны маглі прадаць уласную прадукцыю, а другія — набыць неабходныя зімовыя запасы. Цяпер гэта спрадвечная традыцыя ў невялікіх гарадах не такая шматлікая, але ж сваю асноўную мэту выконвае. Вось і ў Дуброўна ў мінулую субботу пляцоўка каля школы мастацваў запоўнілася гандлёвымі радамі. Адметнасцю сёлетняга кірмашу стаў вялікі выбар саджанцаў, зерня, капусты і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Асартымент пладова-ягадных дрэўцаў і дэкаратыўных кустарнікаў быў вялікі. Тут жа можна было і атрымаць кансультацыю па іх вырошчванню ў нашых умовах. Цэны на саджанцы пладова-ягадных культур былі ад 20 рублёў. Садавіна ў дубровенцаў разыходзілася нарасхват.

З ходу распрадаваліся яблыкі, капуста, бульба, буракі, можна было набыць і зерне для хатняй жывёлы. А для таго, каб даставіць увесь набыты тавар дамоў, працавала служба ТЦСАН. А тыя пакупнікі, хто не паспеў у мінулы выхадны закупіць агародніну на зіму, могуць наведаць наступны кірмаш, які пройдзе 26 кастрычніка.

 Алена ЗАЙЦАВА