Рэдакцыя газеты «Дняпроўская праўда» абвяшчае фотамарафон і паэтычны марафон

 

Кожны дзень у рэдакцыі кіпіць работа: пішуцца артыкулы, вяр­стаюцца газетныя палосы, карэспандэнты выязджаюць на заданні ў розныя населеныя пункты раёна.

У тыпаграфіі свежы выпуск газеты пераносяць на бумагу, потым газеты дастаўляюць на сартыровачны пункт, развозяць у паштовыя аддзяленні, а потым паштальёны дапамагаюць «Дняпроўцы» дайсці да кожнага чытача.

Работа калектыву рэдакцыі дзеля аднаго — каб свежы цікавы нумар газеты знайшоў шлях да чытача.

Паважаныя нашы чытачы, напярэдадні 90-гадовага юбілею «Дняпроўскай праўды» рэдакцыя абвяшчае фотамарафон і паэтычны марафон «Дняпроўка» — дарадчыца і сяброўка».

Свае фотаздымкі з газетай, а таксама вершаваныя радкі можна даслаць на электронны адрас dneprovka@tut.by, альбо па пошце да 28 лютага 2021 года.