Комбайнеры «Якубово-Агро» первыми намолотили 1000 тонн

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

На пачатку тыдня ў раёне вызначыліся першыя “тысячнікі”. У гэтым годзе лідэрамі сталі адразу два экіпажы з ААТ «Якубава-Агра», якое ў раёне займае другое месца па намалоту збожжа і ўраджайнасці.

Першымі жаданага рубяжу дасягнулі Аляксандр Віктаравіч Бацян і Вадзім Міхайлавіч Парэпка – на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1004 тоны зерня. А экіпаж Сяргея Мікалаевіча Глушакова і Міхаіла Сяргеевіча Іўчанкі на КЗС-1218 выйшаў у лідэры з вынікам 1002 тоны.

Трэба нагадаць, што для камбайнераў гэта не першая перамога. Так, А.В. Бацян ужо неаднойчы быў перадавіком у раённых спаборніцтвах. Для вопытнага камбайнера, які з тэхнікай на «ты», гэта ўжо стала заканамернасцю.

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

Не першая перамога і ў экіпажа С.Н. Глушакова. Сёлета яны ўжо былі ўзнагароджаны за намалот першых 500 тон у раёне.

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

Павіншаваць герояў жніва прыехалі старшыня райкама работнікаў АПК Міхаіл Іванавіч Рубанцаў, начальнік ідэалагічнага аддзела Ірына Сяргееўна Кантроўская і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці аўтаклуба раённага Дома культуры Ганна Каткоўская, Вольга Сухаварава і Анастасія Плячкова.

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

Сустрэча з камбайнерамі адбылася не як звычайна на полі, а на машынным двары ААТ “Якубава-Агра”, бо надвор’е выдалася дажджлівае.

Спачатку герояў жніва шчыра павіншавала Ірына Сяргееўна. Яна пажадала пераможцам лідэр-ства на працягу ўсёй уборачнай кампаніі, новых перамог і ўручыла падзякі і грашовыя прэміі.

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

А экіпаж Аляксандра Віктаравіча Бацяна і Вадзіма Міхайлавіча Парэпкі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымаў дыпломы, грашовую прэмію і майкі з эмблемай рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

Дубровно, Дубровенский район, механизатор, комбайнер, Якубово-Агро, урожай 2011, 1000 тонн, концерт

Потым тут жа, на машынным двары, артысты для пераможцаў далі міні-канцэрт, пасля якога Аляксандр Віктаравіч Бацян пажадаў усім сваім калегам, а асабліва маладым экіпажам: “Няхай даганяюць, падцягваюцца”.

Валянціна ШАВЯКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *