В аптеке Дубровно лечат улыбкой!

Вось і прыйшла восень. Канешне, любімая пара паэтаў радуе нас залатым убраннем прыроды і рамантычным настроем. Але гэта яшчэ і час халодных вятроў разам з дажджамі. Нездарма, аптэкі восенню карыстаюцца асаблівай “папулярнасцю” у насельніцтва. Дарэчы, а ці ведаеце вы, што першыя такія ўстановы з’явіліся ў Еўропе ўжо ў ХІІ стагоддзі пры манастырах. І трэба адзначыць: гэта былі даволі змрочныя месцы, якія мелі мала агульнага з сучаснымі аптэкамі. У тыя далёкія часы не прыходзілася гаварыць і пра высокакваліфікаваных спецыялістаў у гэтай сферы. Але прайшлі стагоддзі. У наш час ў светлых і прасторных памяшканнях наведвальнікаў сустракаюць не суровыя і маўклівыя манахі, а ветлівыя, з усмешкай на вуснах, людзі. Якраз з імі мы сёння і пазнаёмімся.

Усім зразумела, што ў аптэку чалавек прыходзіць не на экскурсію, а за лекамі. Хучтэй за ўсё, ён альбо яго блізкія ўжо сутыкнуліся з хваробай. Таму такі наведвальнік патрабуе асаблівай увагі і, безумоўна, цярпення. Усе фармацэўты і правізары цудоўна ведаюць гэта.Таму ў іх для кожнага чалавека знойдзецца прафесіянальная парада і патрэбны прэпарат.

Але ж мы, наведвальнікі, — народ суровы, ды яшчэ цікаўны. Глядзім на супрацоўніка аптэкі, а ў галаве дзесяткі пытанняў: “Хто такі? Надта ж малады, а ці вопытны? Чаму так упэўнена рэкамендуе гэтыя таблеткі?” Але, насамрэч, такія сумненні – дарэмныя. І развеяць іх вельмі проста. Патрэбна толькі разабрацца з некаторымі нюансамі прафесіі фармацэўта і правізара.  Напрыклад, мало хто здагадваецца, наколькі няпроста атрымаць адпаведную адукацыю. Спецыялістаў такога накірунку рыхтуюць толькі Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны і Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Нездарма, прафесія фармацэўта на рынку працы – надзвычай запатрабаваная. Вось яскравы прыклад. Як вядома, практычна ўсе маладыя людзі мараць пакарыць сталіцу. А ў мінулым годзе, якраз па Мінску, не хапала аж 700 фармацэўтаў. Так што, рэкамендую, асабліва старшакласнікам, узяць сабе гэту інфармацыю на заметку. Але, канешне, не забыць занатаваць і спіс патрабаванняў да спецыялістаў гэтай сферы. А яны даволі сур’ёзныя: выдатная памяць, сканцэнтраванасць, максімальная акуратнасць, адказнасць, дакладнасць у працы. Яшчэ неабходна цудоўна ведаць, што стаіць на паліцах у аптэцы, і як прыгатаваць тое, што значыцца ў рэцэпце наведвальніка.

Але супрацоўнікаў Цэнтральнай аптэкі № 39 нашага горада ўсім гэтым не здзівіць. Для іх кожны новы дзень – такі. Нездарма, працаваць прыходзіцца ў тры змены. І калектыў у 12 чалавек выдатна з усім спраўляецца. Прычым, асабліва радуе праца маладых спецыялістаў, якія стараюцца не адставаць ад сваіх старэйшых і больш вопытных калег.

Вось за прылаўкам нешта дэтальна расказвае пакупніку правізар-тэхнолаг Віталь Акунявец. У аптэку № 39 ён прыйшоў працаваць адразу пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта тры гады таму назад. Але першы дзень працы Віталь не забудзе ніколі. Хлопец тады так хваляваўся, што спачатку пераблытаў загадчыцу аптэкі з іншай жанчынай, а пасля яшчэ і лекі расклаў не так, як патрэбна. Юнака крыху пажурылі для навукі, але той нават пакрыўдзіцца не паспеў. Ізноў – ад хвалявання. І вось мінуў час, і цяпер Віталь ужо спецыяліст з вопытам. Калегі яго паважаюць, наведвальнікі – хваляць. Дарэчы, і лекі цяпер ён раставіць правільна, нават з заплюшчанымі вачамі.

Малады правізар Кацярына Пазднякова таксама не адстае ад Віталя. Тым больш, працы ў аптэцы хопіць для ўсіх. Вось прыйшла новая партыя лекаў, і іх патрэбна прыняць. Скажу па сакрэту, працэс не самы вясёлы, але на твары Кацярына, як заўжды, усмешка. Дзяўчына працуе ў аптэцы № 39 толькі год, але са сваімі абавязкамі спраўляецца добра. Між іншым, сама яна – з Віцебска. Там жа скончыла медыцынскі ўніверсітэт. Канешне, першыя дні працы былі для Кацярыны няпростымі. Паехаць ад бацькоў, родных, сяброў у іншы горад – даволі цяжкае выпрабаванне для кожнага чалавека. Але дзяўчына з усім справілася. Канешне, тут не абыйшлося без дапамогі і ўвагі калег. Ды і пакупнікі сумаваць не давалі. Дарэчы, да іх у Кацярына – асаблівы падыход. Яна лічыць, што патрэбна адносіцца да кожнага наведвальніка, быццам гэта твой родны чалавек. Ёсць парада ў дзяўчыны і для ўсіх маладых спецыялістаў. Кацярына ўпэўнена, што любы адрэзак жыцця  – вельмі важны, бо, магчыма, гэта шанс сустрэць сваю долю.

Менавіта так некалі і здарылася з загадчыцай Цэнтральнай аптэкі № 39 – Алёнай Слабодскай. Яна абрала сваім лёсам прафесію правізара больш дзесяці год таму назад і ні разу пра гэта не пашкадавала. Канешне, не ўсё было проста. І тэорыя з практыкай разыходзіліся, і наведвальнікі трапляліся вельмі патрабавальныя. Але на кожны такі выпадак Алёна Леанідаўна глядзела з усмешкай. Гэта раіла рабіць і сваім калегам, асабліва – маладым. Такім дэвізам кіруецца і сёння. Магчыма, таму ў аптэцы № 39 так спакойна і ўтульна. Пагаворыш з яе ветлівымі і спагадлівымі супрацоўнікамі, і хвароба, здаецца, не такая ўжо страшная. Такая вось чароўная моц чалавечай ўсмешкі.

Марына КАЗЛОВІЧ.

На фота: правізар Кацярына Пазднякова,  правізар-тэхнолаг Віталь Акунявец, загадчыца ЦА № 39 Алёна Слабодская.

Фота аўтара.

3 thoughts on “В аптеке Дубровно лечат улыбкой!

  • 21.09.2010 в 6:54 дп
    Permalink

    Радует, что в родной газете появляются новые кадры. Уже и не надеялся. Пишите, удачи!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 22.09.2010 в 9:43 пп
    Permalink

    Радует, что нас «старые» кадры не забывают;))заходите на стакан чая!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 30.09.2010 в 6:34 дп
    Permalink

    Редко теперь в Дубровно бываю, но если придется приехать в будний день, то обязательно забегу )))
    С вас стакан чая, с меня шоколадка )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *