В лесничествах Дубровенщины работают даже матросы
У трэцюю нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца прафесійнае свята — Дзень работнікаў лесу. На тэрыторыі нашага раёна працуюць калектывы Асінторфскага, Дубровенскага і Кляноўскага лясніцтваў, якія ўваходзяць у склад Аршанскага даследчага лясгаса.
Ацэнку дзейнасці лясніцтваў, якія размешчаны на тэрыторыі нашага раёна, па просьбе карэспандэнта даў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Юрый Алегавіч Мяжэвіч.
Уклад дубровенскіх лесаводаў
—Агульная плошча лясных угоддзяў, якія ахоўваюць і даглядаюць работнікі лясніцтваў Дубровеншчыны, складае 47 тысяч гектараў, у тым ліку пакрытых лесам — 36,8 тысяч гектараў. А гэта больш за палавіну ўсіх лясоў, якія знаходзяцца на балансе нашага лясгаса, — расказвае Юрый Алегавіч Мяжэвіч. — Натуральна, што на Дубровеншчыне праводзіцца вялікі аб’ём работ па аднаўленню лесу, а таксама лесагаспадарчых мерапрыемстваў — асвятленню, прачыстцы, прарэджванню лясных масіваў, прахадных, санітарных і суцэльных высечак лесу. Сёлета за восем месяцаў дубровенскія лесаводы пасадзілі малады лес на плошчы 378 гектараў. Асабліва пастараліся ў справе аднаўлення лесу работнікі Асінторфскага лясніцтва, якія пасадзілі саджанцы маладых елак і хвоі на 202 гектарах.
На 431 гектары работнікі дубровенскіх лясніцтваў правялі работы па догляду за лесам і лесагаспадарчыя мерапрыемствы, у ходзе якіх нарыхтавана 29,6 тысячы кубаметраў драўніны. 21 тысяча кубаметраў драўніны вывезена спажыўцам, у тым ліку 7,5 тысячы кубаметраў пастаўлена на экспарт. Усяго таварнай прадукцыі лясніцтвы Дубровеншчыны, рэалізавалі на суму 2,6 мільярда рублёў.
Варта адзначыць, што дубровенскія лесаводы не толькі паспяхова спраўляюцца з выкананнем работ у замацаваных за імі лясах, але і пры неабходнасці — аказваюць актыўную дапамогу ў правядзенні лесагаспадарчых мерапрыемстваў на тэрыторыі іншых лясніцтваў нашага лясгаса.
За названымі мною лічбамі нялёгкая штодзённая праца лесаводаў, якім, як і работнікам сельскай гаспадаркі, даводзіцца працаваць штодзённа пад адкрытым небам у дажджлівае надвор’е і зімовую сцюжу, нярэдка з адным выхадным днём у тыдзень.
Паспяховаму выкананню пастаўленых задач спрыяе перш за ўсё тое, што лясніцтвы Дубровеншчыны, узначальваюць спецыялісты, якія душой хварэюць за даручаную справу. 23 гады паспяхова працуе ляснічым Дубровенскага лясніцтва Уладзімір Рыгоравіч Свішчоў. Гэта высокакласны спецыяліст сваёй справы. За дасягненне высокіх паказчыкаў па выкананню лесагаспадарчых мерапрыемстваў, ахове і аднаўленню лясоў у мінулым годзе Уладзіміру Рыгоравічу было прысвоена званне “Ляснічы 1-га класа”.
Калектыў Асінторфскага лясніцтва другі год узначальвае малады спецыяліст-лесавод, сын Уладзіміра Рыгоравіча Свішчова — Аляксандр Уладзіміравіч Свішчоў. Ён, як і бацька ў свой час, скончыў Полацкі лясны тэхнікум і на працягу шасці гадоў паспяхова працаваў майстрам у лясніцтвах нашага лясгаса. Мінулым летам яго прызначылі на пасаду ляснічага Асінторфскага лясніцтва, якое з’яўляецца самым вялікім у Аршанскім лясгасе. Адна трэць лясных масіваў нашага лясгаса знаходзіцца ў Асінторфскім лясніцтве. Малады ляснічы змог так арганізаваць работу свайго калектыву, што па большасці вытворчых паказчыкаў сёлета Асінторфскае лясніцтва выйшла на першае месца ў лясгасе. У выніку, з нагоды прафесійнага свята работнікаў лесу Аляксандр Уладзіміравіч Свішчоў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі. Вось так адзначана добрасумленная праца маладога ляснічага.
Добрых слоў удзячнасці заслугоўвае праца ляснічага Кляноўскага лясніцтва Валянціны Васільеўны Байковай, якая працуе на гэтай пасадзе пяць гадоў. І хоць многія лічаць, што пасада ляснічага не жаночая справа, бо патрабуе вялікай самааддачы, фізічных і маральных сіл, але Валянціна Васільеўна спраўляецца з ускла-дзенымі на яе абявязкамі не горш за мужчын. Пачынала сваю прафесійную кар’еру майстрам лесу ў Дубровенскім лясніцтве, потым працавала майстрам лесу, памочнікам ляснічага ў Кляноўскім лясніцтве. І такім чынам даслужылася да пасады ляснічага.
Аб спецыялістах, радавых працаўніках лесу, якія працуюць на Дубровеншчыне, я лічу, што лепш за ўсё раскажуць кіраўнікі лясніцтва, — адзначыў напрыканцы размовы Юрый Алегавіч Мяжэвіч.
Сямейная дынастыя Свішчовых
Я вырашыў сустрэцца і пагутарыць з кіраўнікамі Дубровенскага і Асінторфскага лясніцтваў Уладзімірам Рыгоравічам Свішчовым і яго сынам Аляксандрам.
Згадзіцеся, гэта рэдкая з’ява, калі бацька і сын кіруюць калектывамі лясніцтваў, якія размешчаны ў адным раёне, і іх работа высока ацэньваецца ў вышэйстаячых арганізацыях.
Аказалася: сабраць разам Свішчовых усяго на паўгадзіны для сустрэчы з карэспандэнтам не такая простая справа, хоць Дуброўна і Асінторф размешчаны на адлегласці 15 кіламетраў. Намецілі сустрэчу на 9 гадзін раніцы ў суботу, калі ў большасці гараджан выхадны, а адбылася яна толькі пасля 17 гадзін. Справа ў тым, што вось ужо некалькі месяцаў калектывы лясніцтваў, якія размешчаны на Дубровеншчыне, з дня ў дзень, у тым ліку і ў суботу, працуюць на правядзенні лесагаспадарчых мерапрыемстваў у адным з лясніцтваў Аршанскага раёна. У тую суботнюю раніцу малодшы Свішчоў, замест сустрэчы з карэспандэнтам, вымушаны быў спяшацца на Аршаншчыну загружаць лесавоз драўнінай. Скончыўся рабочы дзень у Свішчовых, як і радавых работнікаў лясніцтва, пасля 16 гадзін.
На сустрэчу з карэспандэнтам бацька і сын прыйшлі ў форменным адзенні са знакамі адрознення на пятліцах.
У ходзе сустрэчы высветлілася, што Уладзімір Рыгоравіч Свішчоў працуе ў лясной гаспадарцы роўна тры дзесяткі гадоў.
У 1976 годзе скончыў з адзнакай Полацкі лясны тэхнікум і адразу ж падаў дакументы ў Бранскі тэхналагічны інстытут. Паспяхова здаўшы адзін уступны экзамен (як выдатнік вучобы ў тэхнікуме), Уладзімір восенню таго года быў залічаны студэнтам факультэта лясной гаспадаркі, які скончыў у 1981 годзе. Праўда, атрымаць накіраванне на работу ў родную Беларусь з расійскага Бранска, па словах Уладзіміра Рыгоравіча, была нялёгкая справа. Яму прапаноўвалі работу ў любым з лясгасаў неабсяжных прастораў Расіі, але Уладзіміру Свішчову ўсё ж удалося дабіцца накіравання на працу ў Беларусь.
Пачынаў прафесійную кар’еру майстрам лесу ў Дняпроўскім лясніцтве Аршанскага лясгаса, потым пэўны час тут працаваў памочнікам ляснічага, а ў 1988 годзе яго прызначылі на пасаду ляснічага Дубровенскага лясніцтва. З тае пары мінула 23 гады, за якія Уладзімір Рыгоравіч Свішчоў павысіў сваю кваліфікацыю да ляснічага 1-га класа і сёння з’яўляецца адным з старэйшых і самых вопытных работнікаў Аршанскага лясгаса.
Вобразна кажучы, па слядах бацькі пайшоў сын Аляксандр, які набыў прафесію лесавода і за кароткі тэрмін (яму 29 гадоў) даслужыўся да пасады ляснічага самага буйнога не толькі ў Аршанскім лясгасе, але і ў вобласці і краіне, лясніцтва.
Тэрыторыя лясных угоддзяў Асінторфскага лясніцтва складае 26,1 тысячы гектараў, у тым ліку плошча, пакрытая лесам, перавышае 21,5 тысячы гектараў. На яго тэрыторыі сёння размешчаны тры гідралагічныя заказнікі, агульнай плошчай каля 2 тысяч гектараў, якія некалькі гадоў назад былі створаны пад эгідай ААН.
На былых тарфяных кар’ерах работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм за сродкі ААН правялі работы па паўторнаму іх забалочванню для таго, каб зноў тут было балота, раслі лазняк і алешнік, чарот і асака, вадзіліся качкі і жабы. Словам, зноў штучна стварылі натуральны прыродны ландшафт, які сёння з’яўляецца “лёгкімі” Еўропы.
—Са стварэннем гідралагічных заказнікаў нам удалося вырашыць яшчэ адну праблему — карэнным чынам палепшылася пажарная сітуацыя, бо былыя тарфянікі, якія раней гарэлі амаль кожнае лета, цяпер залітыя вадой, — гаворыць Аляксандр Свішчоў.
Да нядаўняга часу Асінторфскае лясніцтва вызначалася яшчэ і тым, што большасць яго лясных масіваў былі маладаступныя для лесанарыхтоўшчыкаў з-за вялікай колькасці балот і азёр. У апошнія гады Дубровенскія міліяратары праз увесь лясны масіў пракладваюць дарогу працягласцю каля 15 кіламетраў. Там, дзе будаўніцтва дарогі ўжо завершана, актыўным чынам вядуцца лесанарыхтоўкі.
—Кожны кіламетр пабудаванай дарогі дае доступ прыкладна да 150 гектараў лесу, — гаворыць Аляксандр Свішчоў.
Будаўніцтва дарогі рэзка павялічыла аб’ёмы лесанарыхтовак. За восем месяцаў гэтага года ў лясах Асінторфскага лясніцтва нарыхтавана 17,2 тысячы кубаметраў драўніны, амаль 12 тысяч кубаметраў яе вывезена спажыўцам, а 4,2 тысячы кубаметраў пастаўлена на экспарт. Аб’ём нарыхтовак і рэалізацыя драўніны ў Асінторфскім лясніцтве ў гэтым годзе ўдвая перавышае аб’ёмы нарыхтовак і рэалізацыі драўніны ў Дубровенскім і Кляноўскім лясніцтвамі разам узятымі. А яшчэ некалькі гадоў назад па гэтых паказчыках асінторфскія лесаводы значна ўступалі дубровенскім.
У час сустрэчы са Свішчовымі ішла гаворка не толькі аб дасягненнях калектываў лясніцтваў, але і аб праблемах, якія тут існуюць. Галоўная з іх, як і ў сельскай гаспадарцы, кадравая. Маладыя спецыялісты, адпрацаваўшы належныя тэрміны, часцей за ўсё ад’язджаюць, бо існу-юць жыллёвыя праблемы.
Лепшыя ў прафесіі
Уладзімір Рыгоравіч і Аляксандр Уладзіміравіч Свішчовы назвалі прозвішчы лепшых працаўнікоў. У Дубровенскім лясніцтве належным чынам выконваюць даручаную справу леснікі Віктар Міхайлавіч Рабянкоў, Віталь Мікалаевіч Груца, Канстанцін Васільевіч Запрагаеў, Віктар Сяргеевіч Калбасаў, маладыя спецыялісты, майстры лесу Віталь Сіцько і Сяргей Малыш, вальшчык лесу Міхаіл Міхайлавіч Шалашэнь.
Асабліва ўдзячны Уладзімір Рыгоравіч Свішчоў за старанную працу работнікам “штаба” лясніцтва — памочніку ляснічага Дзмітрыю Міхайлавічу Івашкевічу і бухгалтару Ніне Міхайлаўне Жыўрэня, якія належным чынам вядуць тэхнічную і бухгалтарскую дакументацыю.
Дзмітрый Міхайлавіч Івашкевіч добры спартсмен. Нядаўна, выступаючы на рэспубліканскіх спаборніцтвах работнікаў лясной галіны, ён заняў трэцяе месца ў шматбор’і.
Самы чароўны матрос ляснога «флота»
Ніна Міхайлаўна Жыўрэня адна паспяхова вядзе ўсю бухгалтарскую дакументацыю і налічвае зарплату 53 работнікам лясніцтва. Праўда, па яе прызнанню, для гэтага даводзіцца працаваць амаль без выхадных. І ўжо два гады яна не была ў водпуску.
—Спраўляцца з такім вялікім аб’ёмам работ мне дапамагае армейская закалка, — гаворыць Ніна Міхайлаўна. — Так, так, я пяць гадоў адслужыла старшым матросам у марской авіяцыі, якая базіруецца ў Калінінградзе. У вучэбнай часці набыла спецыяльнасць механіка прыборнага і кіслароднага абсталявання самалётаў і верталётаў. Рыхтавала да палётаў самалёты-разведчыкі ТУ-22 і знішчальнікі СУ-17. Служба ў арміі мне падабалася, але выйшла замуж, нарадзіла дзіця і мяне звольнілі са службы. У час службы ў арміі я завочна скончыла тэхнікум, набыла прафесію бухгалтара. 11 гадоў працавала бухгалтарам у Калінінградскім авіяцыйным вучылішчы. Калі яго ў 1995 годзе расфарміравалі, вярнулася на Дубровеншчыну. Я родам з вёскі Юкава. І вось ужо 13 гадоў працую ў лясніцтве.
І яшчэ некалькі герояў лясных прастораў
Сярод работнікаў Асінторфскага лясніцтва, а тут працуюць 73 чалавекі, асаблівай стараннасцю, па словах ляснічага Аляксандра Уладзіміравіча Свішчова, вызначаюцца: памочнік ляснічага Рыгор Мікалаевіч Барсук (які з нагоды прафесійнага свята ўзнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання), яго сын — майстар лесанарыхтовак — Яўген, майстар лесу Сцяпан Мікалаевіч Бычкоў (які ўзнагароджаны граматай Аршанскага лясгаса), ляснік Сяргей Карпавіч Самацветаў і трактарыст Сяргей Мікалаевіч Благадзёраў.
Валянціна Васільеўна Байкова, з якой я размаўляў па тэлефоне, у ліку лепшых працаўнікоў Кляноўскага лясніцтва назвала ляснікоў Валерыя Аляксандравіча Волкава, Уладзіміра Георгіевіча Мацюхова, Івана Іванавіча Чаранкова, Аляксея Анатольевіча Аўраменку. Сярод радавых працаўнікоў — вальшчыкаў лесу Андрэя Аляксеевіча Кудраўцава і Віктара Віктаравіча Кудраўцава.
Вядома, гэта далёка не ўсе працаўнікі лясніцтваў Дубровеншчыны (а тут працуюць каля 160 чалавек), якія заслугоўваюць шчырыя словы ўдзячнасці за старанную працу. Відавочна іх прозвішчы будуць названы на ўрачыстых сходах у лясніцтвах, прысвечаных прафесійнаму святу.
Сёння мы сардэчна віншуем усіх працаўнікоў лесу, а таксама ветэранаў лясной галіны, з іх прафесійным святам — Днём работнікаў лесу. Жадаем усім моц-нага здароўя, дабрабыту, шчасця, працоўных поспехаў і добрага надвор’я, якое работнікам лесу заўсёды патрэбна!
Андрэй КВІР
P.S. Немного мужской лирики
Лесной храм
Кто-нибудь задумался хоть раз,
Чем лес действительно является для вас?
А мне задуматься вдруг как-то удалось.
Задумался… — и что тут началось!
Ведь оказалось: лес похож на храм!
В нем купол неба голубеет по утрам,
Днем — жарким золотом пылает свод,
А ночью звезд блистает хоровод…
Там стены — сосны до небес растут
И упоенье красотой нам всем несут.
Деревьев шум для каждого из нас
Лекарством для души является подчас.
Иконой лес представился мне вдруг,
И мысли, как молитвы, выстроились в круг.
С поклоном в лес мы круглый год идем
И ягоды, грибы с собой домой несем.
Есть связь с деревьями у нас:
Ты в лес с бедой зайди хотя б на час,
К шершавому стволу там припади щекой:
И силу ты найдешь, и обретешь покой.
Нам нужен лес, а мы нужны ему,
Без зелени лесов не выжить никому.
Нам храм лесной и множить, и растить,
И каждой веточкой, травинкой дорожить.
Николай СКУРЫХИН,
инспектор по охране леса Оршанского лесхоза
ЛЕСНИК
Общая характеристика
Осуществляет охрану и защиту леса в границах обхода, контролирует состояние, использование и воспроизводство леса, контролирует выполнение правил отпуска древесины, сенокоса, выпаса скота, оповещает соответствующие службы о появлении в лесу вредных насекомых и болезней леса. Следит за сохранностью пожарно-наблюдательных пунктов, телефонных линий, опознавательных знаков, участвует в тушении лесных пожаров, контролирует сроки и правила охоты. Ведет разъяснительную работу среди населения по охране и защите леса.
Сфера деятельности
Предприятия лесной промышленности всех форм собственности (лесные хозяйства, лесозаготовительные организации, питомники по посадке лесных культур, лесничества, заповедники).
Требования профессии к человеку
Физическая выносливость, хорошая память и внимание, хорошо развитая координация движений, любовь к природе, наблюдательность, эмоциональная устойчивость.
Медицинские противопоказания
Заболевания опорно-двигательного аппарата, сердечно-сосудистой и нервной системы, верхних дыхательных путей, стойкое снижение остроты зрения и слуха (учитывается степень), аллергические заболевания, хронические заболевания любых органов и систем с тяжелым течением, частыми приступами.
Профессиональная подготовка
В Беларуси есть много учреждений, дающих профессионально-техническое образование по специальности «Лесное хозяйство». Ниже мы приводим учреждения образования Витебской области:
1.Видзовский государственный профессионально-технический колледж.
2.Витебский государственный технологический колледж.
3.Полоцкий государственный лесной колледж.
4.Городокский государственный профессионально-технический колледж сельскохозяйственного производства им.И.В.Дорощенко.
5.Лепельский государственный профессиональный лицей.
Дарья МЕДВЕДЕВА,
психолог Республиканского центра профориентации молодежи