Фізік-філосаф з Заруб

18 кастрычніка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння ўраджэнца вёскі Зарубы Уладзіміра Аляксандравіча Гераіменка  — спецыяліста па тэорыі пазнання і метадалогіі навукі; доктара філасофскіх навук.

Уладзімір Аляксандравіч Гераіменка нарадзіўся ў 1955 годзе ў вясковай сям’і. Бацька яго, Аляксандр Пятровіч, пасля вайны працаваў сакратаром партыйнай арганізацыі Зарубскай МТС, старшынёй Слатаў­скага сельскага Савета і калгаса імя Варашылава. Маці, Надзея Дмітрыеўна, дзесяць гадоў была старшынёй Зарубскага сельскага Савета і двадцать шэсць – яго сакратаром.

Яшчэ ў дзяцінстве Уладзімір радаваў бацькоў і настаўнікаў сваёй дапытлівасцю. З кнігай не разлучаўся, а сапраўдным заха­пленнем была фантастыка. Пасля заканчэння школы юнак паступае на фізіка-матэматычны факультэт Вітебскага педінстытута, які скончыў у 1977 годзе з чырвоны дыпломам. Але Уладзімір разумеў, што яго прыцягваюць гуманітарныя навукі. І ў наступным годзе ён паступае на філасофскае аддзяленне аспірантуры Акадэміі Навук Беларусі. Яшчэ тры гады самаадданай навуковай працы, а праз дзясятак гадоў — стажыроўка ў Германіі. У сваіх навуковых працах, калі гаварыць вельмі спрошчана, наш зямляк вывучае, як чалавек атрымлівае веды, і як яны ўплываюць на развіццё яго асобы. Ім распрацавана інтэ­гральная тэорыя чалавечага ведання.

У 1981 годзе малады навуковец з удзячнасцю піша бацькам, якія ва ўсіх справах падтрымлівалі сына, што выйшла першая яго друкаваная праца — «Змест і формы прыродазнаўчай тэорыі». У 1982 годзе выходзіць яго аўтарская праца «Актыўная роля формы ведаў у развіцці навукі». Ім надрукаваны такія навуковыя даследванні, як «Актыўнасць формы фізічных ведаў. Узаемасувязь асабовага і надасабовага ў дынаміцы навуковага пазнання»; «Прынцып адзінства і развіцця ў навуковым пазнанні»; «Чалавек: Філасофскія аспекты свядомасці і дзейнасці»; «Веды. Камп’ютар. Грамадства» і іншыя. Яго прозві­шча можна знайсці ў італьянскіх і англійскіх навуковых часопісах. Гэтыя работы апісва­юць цыкл творчай дзейнасці як дынаміку асабовага развіцця.

У 1990 годзе ён паспяхова абараніў дысертацыю «Структура і дынаміка ведаў у навуковай творчасці». У 1991-1993 — навуковы су­працоўнік, стыпендыят фонду Гумбальдта, Рурскага універсітэту г.Боху­ма, ФРГ. Зараз ён працуе запрошаным прафесарам ў Гетебургскім універсітэце Швецыі. Прымае актыўны удзел у абмеркаванні праблемы выкарыстоўванне дапоўненай рэальнасці ў адукацыі.

 

Святлана Дудаўцова, бібліятэкар сельскай