Земли Дубровенского района по качеству находятся в тройке лучших Витебской области

Дубровно, дубровенский район, земля, Беларусь, Витебская область, качество, геодезист, землеустроитель, профориентация, праздник, усадьба, ферма

Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы ў нашай краіне адзначаецца 21 лютага.

Напярэдадні яго наш карэспандэнт сустрэўся з начальнікам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Іванам Феадосьевічам НЕКРАШЭВІЧАМ і ўзяў у яго інтэрв’ю.

—Першыя ўспаміны аб правядзенні работ па вымярэнні зямельных участкаў зафіксаваны ў старажытных летапісах трэцяга тысячагоддзя да нашай эры ў Егіпце. Дакументальныя сведчанні аб дзяржаўных зямельных актах на тэрыторыі Беларусі ўпершыню зарэгістраваны ў 1398 годзе. У савецкі перыяд нашай гісторыі ў раёне пытаннямі дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем зямлі і яе размеркаваннем паміж юрыдычнымі асобамі займаўся землеўпарадкавальнік. Яму дапамагаў спецыяліст-меліяратар, які кантраляваў якасць выканання работ па асушэнні пераўвільготненых зямель і выкарыстанне меліяраваных участкаў. Гэтыя два спецыялісты былі ў штаце ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама. Адводам участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання індывідуальных дамоў грамадзян займаўся архітэктар.

Пасля распаду Савецкага Саюза і ўзнікнення неабходнасці правядзення зямельнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь у 1994 годзе пры раённых выканаўчых камітэтах былі створаны аддзелы па зямельных рэсурсах і землеўпарадкаванні з трох чалавек. Акрамя таго, пасада землеўпарадкавальніка была ўведзена ў штат кожнага з 11 сельскіх Саветаў. Такім чынам, усяго ў раённай службе ў той час працавала 14 спецыялістаў.

Спраў хапала ўсім. Але сёння мы бачым зваротны працэс. Грамадзяне пачалі масава адмаўляцца ад зямельных участкаў. Толькі за апошнія пяць гадоў плошчы зямель, выдзеленых грамадзянам для вядзення ўласных падсобных гаспадарак, скараціліся амаль на 1400 гектараў, і цяпер у карыстанні жыхароў раёна знаходзіцца 2632 гектары зямлі або ў 1,5 раза менш, чым у 2007 годзе.

У студзені 2004 года адбылася рэарганізацыя землеўпарадкавальнай службы краіны: у кожнай вобласці была створана абласная землеўпарадкавальная і геадэзічная служба. Аддзелы па зямельным рэсурсам і землеўпарадкаванні пры райвыканкамах выйшлі з-пад прамога падпарадкавання райвыканкамаў, набылі статус структурнага падраздзялення абласной службы і атрымалі назву землеўпарадкавальная і геадэзічная служба раёна са штатам у восем спецыялістаў.

У студзені 2010 года адбылася чарговая рэарганізацыя: землеўпарадкавальная і геадэзічная служба раёна была пераіменавана ў землеўпарадкавальную службу райвыканкама.

Сёння ў штаце нашай службы сем чалавек (начальнік, намеснік начальніка, тры галоўныя і два вядучыя спецыялісты) — палавіна ад той колькасці, што была ў 1994 годзе.

Землеўпарадкавальнай службай раёна я кірую ўжо 22 гады. Мой намеснік Зоя Мікалаеўна Некрашэвіч у землеўпарадкавальнай службе працуе тры дзесяткі гадоў. Галоўны спецыяліст Лізавета Пятроўна Мінькова прыйшла ў наш аддзел у самым пачатку зямельнай рэформы. Галоўны спецыяліст Алеся Аляксандраўна Капцерава працуе ў нашай службе 12 гадоў.

Усе вышэйназваныя спецыялісты маюць вышэйшую адукацыю, скончылі земфак Беларускай сельгасакадэміі.

Вядучы спецыяліст Алена Ісакаўна Яўсеенка мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, у нашай службе працуе каля 8 гадоў. Ролю землеўпарадкавальніка ў апошнія тры гады выконвае Юрый Юр’евіч Куляшоў, які мае незакончаную вышэйшую юрыдычную адукацыю. Самы малады па стажу работы (4 месяцы) галоўны спецыяліст Уладзімір Сяргеевіч Велейшыкаў, які мае вышэйшую юрыдычную адукацыю.

—Які зямельны фонд і якасць зямель у нашым раёне?

Агульная зямельная плошча Дубровенскага раёна амаль 125 тысяч гектараў. Сельгасугоддзямі занята 70,6 тысячы гектараў, у тым ліку ворнай зямлі маецца 43,6 тысячы гектараў. Сярэдні бал ворыва складае 31, сярэдняя контурнасць ворных палеткаў — 20,8 гектара. Па якасці і контурнасці землі нашага раёна адны з лепшых у вобласці і ўступаюць толькі землям Аршанскага і Талачынскага раёнаў.

—Якія галоўныя дакументы рэгулююць сёння зямельныя адносіны ў нашай краіне?

—Перш за ўсё Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2009 года, а таксама Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 667 ад 27 снежня 2007 года “Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў” і Указ Прэзідэнта № 431 ад 23 верасня 2011 года, які ўнёс некаторыя змяненні ва Указ № 667. Ёсць яшчэ шэраг пастаноў урада, якія ўдакладняюць працэдурныя пытанні землеўпарадкавання.

—Колькі згодна з Кодэксам можа мець грамадзянін зямлі для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, для вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі?

—Для будаўніцтва і абслугоўвання дома ў горадзе ў залежнасці ад аб’ектыўнай магчымасці адводзіцца ад 5 да 15 сотак, у сельскай мясцовасці — ад 15 да 25 сотак. Для вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі ў пажыццёвую спадчыну можна атрымаць да 1 гектара. Акрамя таго, на гэтыя мэты можна яшчэ ўзяць 3 гектары зямлі ў арэнду.

—Колькі можна атрымаць зямлі ў прыватную ўласнасць?

—Для вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі — да 1 гектара, для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома: у горадзе — 5-15 сотак, у сельскай мясцовасці — 15-25 сотак.

—Колькі ў нашым раёне грамадзян, якія маюць зямельны ўчастак у прыватнай уласнасці?

—Такіх грамадзян 107. Яны маюць у прыватнай уласнасці 55 гектараў зямлі.

—Колькі ў раёне фермераў?

—Сення ў нашым раёне зарэгістраваны і ажыццяўляюць сваю дзейнасць 5 фермераў, якія маюць у карыстанні 194 гектары зямлі. Два фермеры: дубровенец Уладзімір Васільевіч Лепешаў і жыхар вёскі Лапыры Дзмітрый Уладзіміравіч Барысевіч займаюцца пчалярствам; жыхар аграгарадка Ляхаўка Сулейман Гаджыевіч Гаджыеў вядомы ў раёне садавод, Анатоль Уладзіміравіч Кальянаў з аграгарадка Ляды займаецца вырошчваннем гародніны, а жыхар вёскі Дзяцель Пётр Іванавіч Маісеенка на сваім участку вырошчвае збожжавыя.

—Якія праблемы ў пытаннях землекарыстання вас, як начальніка землеўпарадкавальнай службы раёна, непакояць больш за ўсё?

—У сувязі з рэзкім змяншэннем колькасці і старэннем сельскага насельніцтва, асабліва ў неперспектыўных вёсках, з’явілася вялікая колькасць пустуючых прысядзібных участкаў, якія ў летні перыяд зарастаюць бур’яном. Таму ў апошнія гады ў раёне праводзіцца работа па перадачы пустуючых агародаў, у тым ліку і ў межах населеных пунктаў, у севазварот сельгаспрадпрыемстваў. Тым не менш, пустуючых і зарастаючых пустазеллем агародаў яшчэ шмат.

—Якія меры прымаюцца да тых гаспадароў, якія выкарыстоўваюць зямельныя ўчасткі па нямэтавым прызначэнні?

—Дасылаем пісьмовае папярэджванне, прыцягваем да адміністрацыйнай адказнасці і, калі гэтыя меры не дапамагаюць, адбіраем участак. У мінулым годзе за неэфектыўнае выкарыстанне зямельных участкаў да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 24 грамадзяніны і пяць пасадавых асоб (аграномы, кіраўнікі гаспадарак).

—Што б вы хацелі пажадаць сваім падначаленым у сувязі з прафесійным святам?

—Ад усёй душы віншую ўсіх калег-землеўпарадкавальнікаў з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, удачы і поспехаў у нялёгкай, але патрэбнай дзяржаве і радавым грамадзянам справе.

Андрэй КВІР

Проект «Профориентация»

МАРКШЕЙДЕР

Вас давно интересует вопрос, как при строительстве метро под землей соединяют туннели? Вас поражает туннель через Ла-Манш, который строили с двух сторон и состыковались с расхождением не более метра? Учитесь на маркшейдера, и все тайное станет явным!

В дословном переводе маркшейдер означает «разделяющий границы». Учитывая особенности грунта, течение подземных вод и множество других факторов, специалист определит что, где и как нужно строить. Геодезия – дело тонкое. А подземная геодезия (маркшейдерия) тем более. Точность измерения – угловые секунды и миллиметры. Сделаешь ошибку, и под угрозой окажутся жизни людей.

Маркше́йдер (нем. Markscheider) – горный инженер или техник, специалист по пространственно-геометрическим измерениям в недрах земли и на соответствующих участках ее поверхности с последующим изображением на планах, картах и разрезах при горных и геолого-разведочных работах.

Содержание выполняемой работы

Осуществляет организацию строительства подземных сооружений (метрополитенов, тоннелей, подземных переходов), а в некоторых случаях и наземных, с учетом правил технической эксплуатации и положений по сохранению природных ресурсов и окружающей среды. Осуществляет ознакомление с проектными чертежами, намечает план работы. Производит разбивку проектных осей в подземных и наземных сооружениях, рассечку и установку первых прорезных колец, укладку колеи в тоннеле. Участвует в монтаже щита (вертикального колодца, от которого и начинается строительство тоннеля), геодезических работах по укладке железнодорожного пути в тоннелях и в разбивочных работах при возведении искусственных сооружений. В процессе строительства осуществляет наблюдение за деформацией сооружений и контролирует ход строительства, соблюдает геометрические параметры проекта.

Сфера деятельности

Предприятия горной и нефтедобывающей промышленности. Фирмы, занимающиеся подземным строительством или добычей полезных ископаемых.

Требования профессии к человеку

Внимательность, отличная выдержка и самодисциплина, умение организовать людей и осуществить контроль их деятельности, развитое пространственное мышление, крепкое здоровье, выносливость, коммуникабельность, ответственность

Медицинские противопоказания

Заболевание верхних и нижних конечностей (деформация и нарушение функций) вестибулярного аппарата, резко выраженная деформация позвоночника и грудной клетки, затрудняющая работу органов дыхания и кровообращения, стойкое снижение слуха или зрения (учитывается степень), нарушение бинокулярного зрения, хронические заболевания любых органов и систем с обострениями.

ГЕОДЕЗИСТ

Развитие профессии геодезиста происходило параллельно развитию соответствующей науки геодезии. Геодезия – наука об определении фигуры, размеров и гравитационного поля земли и об измерениях на земной поверхности для отображения ее на планах и картах, а так же для проведения различных инженерных и народно-хозяйственных мероприятий. Первые аналоги геодезических журналов были зафиксированы в 7 в. до н. э. в Вавилоне и Ассирии. Расчеты были представлены на глиняных дощечках специальными учеными в целях землеизмерения и составления карт местностей.

Геодезист – специалист в области метрики пространства, его измерения и фиксирования данных.

Содержание выполняемой работы

Геодезист настраивает геодезические приборы, проводит съемку местности, обрабатывает результаты съемки, производит вычисления. На основании этих данных составляет карты, готовит графические материалы для оформления отвода площадок под строительство, выполняет геодезические работы по выноске в натуру (на местность) строящихся объектов. Осуществляет геодезический контроль за ходом строительства, соблюдением проектных размеров объекта, норм и правил строительства. Заполняет специальную документацию (журналы съемки, измерений, разбивочных работ и др.). Участвует в сдаче в эксплуатацию законченных объектов.

Сфера деятельности

Строительство и реставрация жилых и производственных зданий, возведение мостов, ремонт и прокладывание дорог и траншей для электро-, нефте- и газоснабжения, разработка полезных ископаемых.

Требования профессии к человеку

Точный линейный и объемный глазомер, хорошее пространственное воображение и наглядно-образное мышление, хорошая зрительно-моторная координация, физическая сила и выносливость, педантичность, внимательность, аккуратность, организованность, работоспособность.

Медицинские противопоказания

Заболевания органов дыхания, сердечно-сосудистой системы, почек и мочевыводящих путей (например, мочекаменная болезнь), опорно-двигательного аппарата (выраженный остеохондроз позвоночника, полиартрит), органов зрения.

Пути получения профессии

Высшие учебные заведения

Специальность «геодезия», квалификация «инженер» можно получить:
— Белорусский национальный технический университет.
— Полоцкий государственный университет.

Средне специальные учебные заведения

Специальность «геодезия» (со специализациями), квалификация «техник-геодезист» можно получить:
— Борисовский государственный политехнический колледж.

Татьяна КУНДИКОВА,
специалист Республиканского центра профориентации молодежи

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *