Дубровенские школьники выступают против одиночества

Дубровно, дубровенский, школьники, одиночество

У рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Клопат», якая праходзіць у нашай краіне з 01.10.2016 г. па 5.12.2016 г. валанцёры Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.Дуброўна» наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых людзей.
6 піянераў-валанцёраў, вучняў 5-7 класаў, разам з кіраўніком Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання Чырвонага Крыжа Макаранка Галінай Мікалаеўнай прыйшлі ў госці да 6 дзядуль і 18 бабуль, якія паволі лёсу засталіся адны, без сям’і, без падтрымкі родных і блізкіх людей.
Гасцінныя гаспадары чакалі дзяцей на першым паверсе свайго агульнага дому. Старыя ўважліва слухалі Галіну Мікалаеўну і рабят, якія ўручылі бабулям і дзядулям салодкія падарункі і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. З адказным словам перад гасцямі выступіла Раманенка Ксенія Ціханаўна, якая ад імя ўсіх прысутных падзяквала валанцёрам за ўвагу да састарэлых людзей, за падарункі, запрасіла прыходзіць часцей. А на развітанне расказала «Байку пра маёра», адзін з мноства жартоўных твораў, якія ведае Ксенія Ціханаўна, і з вялікім майстэрствам і задавальненнем расказвае ўсім гасцям.
Затым піянеры-валанцеры прайшлі ў пакоі да тых, хто не змог прыйсці ў гасцінную залу.
Колькі падзяк пачулі рабяты ад састарэлых людзей, колькі эмоцый і слёз радасці ўбачылі яны на тварах знясіленых гадамі і хваробамі людзей.
Дырэктар аддзялення кругласутачнога знаходжання для састарэлых людзей Людміла Міхайлаўна Шкурдзіна ад усёй душы падзяквала юных валанцёраў за праяўленую ўвагу да пажылых людзей. Людміла Міхайлаўна паказала творчы пакой-музей, дзе захоўваюцца прадметы даўніны і рэчы, якія бабулі і дзядулі вырабляюць сваімі рукамі. Потым гаспадары запрасілі гасцей наведаць фіта-бар. Там стаяў прыемны водар лекавых траў, якія выкарыстоўваюць для прыгатавання чаю. Травы, як паведаміла Людміла Міхайлаўна, жыхары дома вырошчваюць і назапаш¬ваюць самі.
Нікога гэта сустрэча не пакінула абыякавым.
Састарэлыя людзі атрымалі зарад бадзёрасці ад сваіх маленькіх гасцей. А самі піянеры-валанцёры ўсю дарогу да школы і яшчэ ў школе ўспа¬міналі сваё падарожжа, якое ўвачавідкі паказала ім, што паддтрымка так неабходна састарэлым, бездапаможным, знясіленым людзям.
Кіраўнік Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання Чырвонага Крыжа Макаранка Галіна Мікалаеўна адзначыла:
—Калектыў педагогаў, работнікаў і вучняў сярэдняй школы №2 г.Дуброўна з’яўляецца адной з найбольш масавых арганізацый РА БАЧК. У сваёй большасці ўсе члены калектыва па магчымасці ўдзельнічаюць у валанцёрскіх мерапрыемствах і праводзімых акцыях. Я шукаю спонсараў, якія могуць аказаць падтрымку ў правядзенні добрых спраў. Пастаяннымі бенефіціарамі у нашым горадзе з’яўляюцца індывідуальныя прадпрымальнікі, «Белаграпрамбанк», філіял АСБ «Беларусбанк», грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». Ужо у трэці раз дапамогу у правядзенні акцый аказалі філіял кандытарскай фабрыкі «Витьба» «Сладкая страна», а таксама Бабруйская кандытарская фабрыка «Красный пищевик». Я вельмі ўдзячна ўсім тым, хто не застаецца ў баку ад людскога гора і адзіноты. Хто па магчымасці дапамагае іншым. Бо, як вядома, маленькай дапамогі не бывае. Парой не матэрыяльныя благі, а простае слова і падтрымка ў цяжкі час патрэбней за усё, — падкрэсліла Галіна Макаранка.
Алена ХМЯЛЬНІЦКАЯ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы №2 г.Дуброўна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *