Жители Дубровенщины попадают под льготное кредитование жилья согласно Указу №13 от 6 января 2012 года

Дубровно, Беларусь, Указ № 13, Президнет Александр Лукашенко, 6 января 2012 года, льготное кредитования, льготы, жилье, кредит, семья, категории граждан, банк, деньги, квартира

6 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жыллёвых памяшканняў”, у якім удакладнены ўмовы прадастаўлення жыхарам краіны крэдытаў на будаўніцтва жылля.

Пракаменціраваць новы Указ Прэзідэнта ў дачыненні жыхароў раёна наш карэспандэнт папрасіў начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Тамару Уладзіміраўну САПЕГІНУ.

—Згодна з Указам № 13 ільготныя крэдыты для будаўніцтва жылля для грамадзян, якія жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек (да гэтай катэгорыі адносяцца жыхары г.Дуброўна і раёна), будуць прадастаўляцца на 20 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную 10 працэнтам ад стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, але не менш 3 працэнтаў гадавых.

Асобыя льготы пры выдачы крэдытаў для будаўніцтва жылля ў новым Указе прадугледжаны для шматдзетных сем’яў. Такім сем’ям крэдыты будуць прадастаўляцца на 40 гадоў пад 1 працэнт гадавых. Пры гэтым субсідыя выдавацца не будзе, а размер крэдыту складзе 100 працэнтаў ад кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы.

Указам прадугледжана павелічэнне памераў фінансавай дапамогі ў пагашэнні льготных крэдытаў, якая аказваецца шматдзетным сем’ям: з 50 да 75 працэнтаў ад астатку крэдытнай лініі для сем’яў, якія маюць траіх непаўналетніх дзяцей, і з 70 да 100 працэнтаў для сем’яў, якія маюць чацвёра дзяцей, а таксама першачарговае ўключэнне ў склад фарміруемых жыллёва-будаўнічых кааператываў, сем’яў, якія маюць чатырох і больш дзяцей.

Указам прадугледжана прадастаўленне адтэрміноўкі ў пагашэнні крэдытаў і ўплаце працэнтаў па іх для сем’яў, у якіх адзін з бацькоў знаходзіцца ў водпуску па догляду за другім і паследуючымі дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў, на перыяд знаходжання ў такім водпуску.

Згодна з Указам № 13 пазачарговае права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца таксама для грамадзян, якія жывуць у жылых памяшканнях, якія ва ўстаноўленым парадку прызнаны непрыгоднымі для пражывання; грамадзян, у складзе сямей якіх маюцца дзеці-інваліды, а таксама для інвалідаў з дзяцінства І і ІІ груп; грамадзян, якія захварэлі і перанеслі лучавую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; грамадзян, якія маюць права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду; грамадзян, якія жывуць у інтэрнаце не менш за 10 гадоў, але пры гэтым ні яны, ні члены іх сем’яў не маюць ва ўласнасці жылыя памяшканні, у тым ліку размешчаныя ў іншых населеных пунктах краіны.

Хачу звярнуць увагу, што ў мэтах забеспячэння завяршэння пачатага будаўніцтва жылля Указ № 13 распаўсюджвае льготныя ўмовы крэдытавання грамадзян толькі на новыя заключаныя крэдытныя дагаворы. Пры гэтым размеры ўжо адкрытых крэдытных ліній для катэгорыі грамадзян, якія страцілі права на атрыманне льготных крэдытаў, пераглядацца не будуць (незалежна ад павелічэння кошту будаўніцтва).

—Тамара Уладзіміраўна, колькі чалавек у нашым раёне стаіць у чарзе ў райвыканкаме на паляпшэнне жыллёвых умоў?

—Такіх у нашым раёне 359 чалавек, у тым ліку 142 грамадзяніны маюць права на першачарговае паляпшэнне жыллёвых умоў.

—Якія планы па будаўніцтву жылля ў горадзе Дуброўна за кошт ільготных крэдытаў на 2012 год?

—Зараз фарміруецца калектыў забудоўшчыкаў з ліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для будаўніцтва новага 24-кватэрнага жылога дома па вуліцы Аршанская. Не выключана, што калі жадаючых узводзіць уласнае жыллё за кошт ільготных крэдытаў будзе значна больш, то замест 24-кватэрнага дома, магчыма, пачнецца будаўніцтва 40-кватэрнага.

Падрыхтаваў Андрэй КВІР

P.S. Денег много не бывает 😉 И даже льготное кредитование требует от человека значительных вложений в будущее жилье. Поэтому в качестве бонуса размещаем следующую информацию.

О социальной поддержке отдельных категорий граждан

В соответствии с Указом Президента Республики Беларусь от 30.12.2011 года № 616 «Об усилении социальной поддержки отдельных категорий граждан» с 1 января 2012 года установлены размеры государственных пособий:

по уходу за ребенком-инвалидом в возрасте до 18 лет — 100% бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения, утвержденного Советом Министров Республики Беларусь за 2 последних квартала, в январе 2012 года это 574790 рублей;

на детей в возрасте до 18 лет, инфицированных вирусом иммунодефицита человека — 70% БПМ или в январе 2012 года это составит 402353 рубля;

на детей старше 3 лет — 50% БПМ или в январе 2012 года — 287400 рублей;

по уходу за инвалидом 1 группы либо лицом, достигшим 80-летнего возраста — 100% БПМ — 574790 рублей, а при одновременном осуществлении ухода за двумя и более инвалидами 1 группы либо лицами, достигшими 80-летнего возраста — 120% БПМ — 689748 рублей.

Совокупный доход на члена семьи в месяц за 2011 год для получения 100% на детей старше 3-х лет составляет 344874 рубля, для пособия 50% — 459832 рубля.

Ирина ПРИМАК, начальник Дубровенского отдела ФСЗН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *