Дубровенские хлеборобы выезжали на помощь смоленским крестьянам

У гэтыя дні, як паведамлялася ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі, значная колькасць камбайнавых экіпажаў з усходніх раёнаў нашай краіны аказваюць дапамогу ва ўборцы ўраджаю хлебаробам Смаленшчыны.

У іх ліку і тры камбайнавыя экіпажы з нашага раёна.

У мінулую суботу, 14 жніўня, з горада Дуброўна ў бок Расійскай Федэрацыі накіраваліся тры ўборачныя агрэгаты — два КЗС-1218 і “Ліда-1300”, якімі кіравалі лепшы камбайнер раёна па выніках жніва-2010 Юрый Кураедаў з СВК “Баброва”, Юрый Валевіч з ААТ “Аграбудскае” і Пётр Якубоўскі з СВК “Усход-Чырына”.

Іх маршрут руху Дуброўна — вёска Хахлова Смаленскага раёна, дзе яны па просьбе кіраўніцтва адміністрацыі Смаленскага раёна аказалі дапамогу ва ўборцы ўраджаю працаўнікам грамадства з абмежаванай адказнасцю “СВК-цэнтр”.

К.АНДРЭЕЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *