Уборочная кампания на Дубровенщине в зените

Дубровно, дубровенский, уборочная 2017,

Жніво на Дубровеншчыне перайшло свой зеніт. Таму заканамерна, што можна падвесці нейкі вынік, адзначыць лепшых. І для гэтага ёсць усе падставы. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дубровенскага райвыканкама, на 18 жніўня сярод камбайнераў было ўжо 5 тысячнікаў: Леанід Пляшкоў (“Усход-Чырына”), Міхаіл Бараўнёў і Аляксандр Чаркасаў (“Каманіна”), Уладзімір Смаленскі (“Герой”), Аляксандр Бацян (“Якубава-Агра”).

Дубровно, дубровенский, уборочная 2017,

Першым намалаціў 1 тыс. тон зерня камбейнер ААТ “Усход-Чырына” Леанід ПЛЯШКОЎ. Старшыня райвыканкама, які віншаваў героя жніва прама на пшанічным полі, адзначыў, што гэтая працоўная перамога з’яўляецца заканамернай — ААТ “Усход-Чырына” заўседы славіцца сваімі працаўнікамі і іх дасягненнямі. Алег Лындзін шчыра пажадаў усім удзельнікам жніва добрага надвор’я, важкага коласа, здароўя і дабрабыту. Словы ўдзячнасці гучалі ў адрас хлебаробаў на гэтым тыдні ад старшыні райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Міхаіла Рубанцава, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ірыны Сокалавай, намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Карнеева.

Дубровно, дубровенский, уборочная 2017,

Атрымаў ўзнагароду і малады вадзіцель з КУСГП “Першамайскае” Вадзім ШУМІНСКІ, які за час жніва ўжо перавёз 1769 тон зерня. Яго віншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Дударава і першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч.
Добры настрой у час віншавання ўсім дарыў калектыў “Грамніцы” Дубровенскага дома рамёстваў.
Алена КАРСАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *