У Дубровенскім раёне сяўба перасягнула экватар
У Дубровенскім раёне на 19 красавіка пасеян 91% плошчаў, адведзеных пад яравыя збожжавыя і зернебабовыя. Сеў яравога рапса ўжо завершаны ў ААТ “Якубава-Агра”, і КУСГП ім.Чарняхоўскага, больш за 50% плошчаў засеяны гэтай культурай у ААТ “Усход-Чырына”, “Баброва-Агра”, “Праўда-С” і СГФ “Першамайскае”.
ААТ “Дубровенскі льнозавод” пачаў сеяць лён. Усяго пасяўны клін гэтага прадпрыемства ў 2019 годзе — 2250га. Лён будуць вырошчваць і ААТ “Якубава-Агра”(160 га), “Баброва-Агра” (130 га), ”Праўда-С” (110 га), “Каманіна”(125 га) і КУСГП “Зарубы” (125 га).
Да таго ж аграрыі Дубровеншчыны выконваюць іншыя агратэхнічныя прыёмы: падсеў шматгадовых траў, падрыхтоўку глебы.
Так, сярод лепшых механізатараў на выкананні гэтых работ — працаўнік СГФ ім. Ю Смірнова Алег Анціпаў. Ен зараз рыхтуе поле пад сеў кукурузы. Механізатар працуе на магутным ”Кіраўцы К-744”. Гэты трактар на прадпрыемстве — другі год. Алег Анціпаў адзначае, што на новай тэхніцы працаваць добра. А кіраўнік прадпрыемства Артур Сыса падкрэсліў, што на другім такім жа трактары працуе Міхаіл Марэцкі. Гэты тандэм вельмі выніковы: Алег Анціпаў — вопытны механізатар, Міхаіл Марэцкі — малады. Але менавіта гэта сувязь маладосці і працоўнай сталасці прыводзіць да выдатнага выніку: па інфармацыі райкама працаўнікоў АПК, па стане на 18 красавіка Алег Анціпаў і Міхаіл Марэцкі займаюць першы і другі радок адпаведна ў табліцы перадавікоў сярод механізатараў на падрыхтоўцы глебы.
Алена КАРСАКОВА.