12 работников животноводческой отрасли Дубровенщины признаны победителями республики
12 чэрвеня “Беларуская ніва” апублікавала Пастанову калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь №26 ад 7 мая 2012 года “Аб выніках рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2011 годзе”.
У гэтай пастанове вызначаны пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва ў галіне жывёлагадоўлі сярод абласцей, раёнаў, сельгаспрадпрыемстваў, ферм, спецыялістаў і радавых жывёлаводаў па выніках работы за мінулы год.
У ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва ёсць і прадстаўнікі нашага раёна: галоўны заатэхнік КУСГП імя Чарняхоўскага Валянціна Рыгораўна Клінавая, галоўны ветурач ААТ “Усход-Чырына” Ала Уладзіміраўна Ракава, заатэхнік-селікцыянер ААТ “Якубава-Агра” Таццяна Пятроўна Бялугіна, брыгадзір малочнатаварнай фермы СГФ імя Ю.Смірнова Галіна Уладзіміраўна Рэйтузава, тэхнік па штучнаму асемяненню кароў і цялушак Марыя Рыгораўна Русанава, аператар машыннага даення кароў КУСГП імя Чарняхоўскага Ірына Віктараўна Чалпанава, даглядчык-пастух дойнага статка ААТ “Праўда-С” Ігар Міхайлавіч Паханаў, даглядчык маладняку буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту ААТ “Герой” Леанід Арцёмавіч Шляпік, даглядчык маладняку буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту ААТ “Прыдубровенскае” А.І. Петракоўскі.
Пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва прызнаны таксама тры работніцы Дубровенскага вытворчага ўчастка ААТ “Аршанскі КХП”: Антаніна Аляксееўна Мартынава, якая працуе аператарам па абслугоўванні свінаматак з парасятамі, Марыя Архіпаўна Вашчылава, аператар па абслугоўванні парасят-аддымнікаў, Галіна Андрэеўна Жукава, аператар па адкорму свіней.
Пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 1,5 мільёна рублёў кожны.
Віншуем з перамогай!
Андрэй КВІР