Дубровенский район выполнил госзаказ по поставкам зерна

Дубровно,дубровенский,госзаказ,зерно,урожай

У панядзелак хлебаробы раёна выканалі план паставак збожжа дзяржаве.
Як паведаміла галоўны спецыяліст райсельгасупраўлення Людміла Барадзіна, на дзяржаўныя прыёмныя пункты з гаспадарак раёна дастаўлена 11700 тон харчовага збожжа, у тым ліку 6300 тон пшаніцы і 300 тон ячменю — на Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў, 3000 тон жыта — на Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў і 2100 тон піваварнага ячменю — канцэрну “Белсолад”.
У ліку першых завяршылі пастаўкі збожжа дзяржаве ААТ “Усход-Чырына”, “Праўда-С”, “Каманіна”, КУСГП “Першамайскае”, “Арловічы”, імя Чарняхоў¬скага.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *