Хлеборобы ОАО «Правда-С» первыми в Дубровенском районе закончили жатву

Дубровно,Дубровенский,жатва,урожай,молодёжь

Хлебаробы ААТ “Праўда-С”, дзе сёлета адбыліся раённыя “Зажынкі”, першымі ў раёне ў мінулую пятніцу закончылі ўборку ўраджаю. Каб абмалаціць збажыну на 960 гектарах, пяці камбайнавым экіпажам спатрэбілася роўна тры тыдні.
І сёлета праўдзенцы вырасцілі самы быгаты ў раёне ўраджай: кожны гектар даў у сярэднім па 58,4 цэнтнера зерня, што на 0,8 цэнтнера больш, чым у мінулым годзе.
Праўда, валавы намалот збожжа сёлета на 962 тоны меншы, чым у мінулым годзе, бо на 160 гектараў была меншая пасяўная плошча.
Як расказала старшыня прафкома гаспадаркі Ірына Шыдлоўская, з паспяховым завяршэннем уборкі збожжавых удзельнікаў жніва павіншаваў дырэктар акцыянернага таварыства Аляксандр Хахлоў. Камбайнеры, вадзіцелі, машыністы мехтока і іншыя работнікі, якія прымалі ўдзел ва ўборцы ўра¬джаю, у якасці падарункаў атрымалі харчовыя наборы.
Усе пяць камбайнавых экіпажаў намалацілі больш за 1000 тон збожжа, а першае месца ў маладзёжнага экіпажа Дзмітрыя Чэкчыкава і Аляксандра Раскошы, якія выгрузілі з бункера камбайна 1238 тон збожжа.
На адвозцы збожжа лепш іншых папрацаваў Уладзімір Пабойкін, які даставіў на мехток 2487 тон збожжа. Надзейны тыл жніва забяспечвалі машыністы мехтока Генадзь Краўчанка і Уладзімір Ляшчоў, якія на збожжасушылцы М-819 дапрацавалі 2650 тон збожжа.
У мінулую суботу камбайнеры гаспадаркі прыступілі да абмалоту збожжа на агародах сялян, а ў нядзелю два экіпажа, якія ўзначальваюць Дзмітрый Чэкчыкаў і Аляксандра Пучкоў, адправіліся дапамагаць убраць ураджай у ААТ “Баброва-Агра”, дзе на панядзелак збожжавыя былі не абмалочаны на 870 гектарах.
На здымку: лепшы экіпаж гаспадаркі Д.Чэкчыкаў і А.Раскоша.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *