Еремеевщина приняла районные «Дожинки-2011»
У мінулую суботу ў аграгарадку Ерамееўшчына прайшлі раённыя “Дажынкі”. У фае сельскага дома культуры гасцей з песнямі і прыпеўкамі сустракаў народны калектыў “Кудзеліца”.
Тут жа ўсе жадаючыя маглі пазнаеміцца з выставай клуба “Субяседніца”, на якой быў прадстаўлены ўраджай агародніны, вырашчанай руплівымі гаспадынямі Дубровеншчыны.
Пасля чаго ўсіх гасцей запрасілі ў актавую залу на святочнае мерапрыемства. Урачыстасць пачалася традыцыйна: быў вынесены каравай.
Потым ўсіх прысутных павіншаваў са святам начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Міхайлавіч Лындзін. Ён адзначыў, што, нягледячы на складаныя пагодныя ўмовы, валавы намалот зерневых і зернабабовых перывысіў паказчыкі мінулага года на 38%. І па выніках жніва гэтага года 32 экіпажа раёна намалацілі больш за тысячу тон. Алег Міхайлавіч пажадаў хлебаробам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў кожным доме.
Віншавальную эстафету ў А.М.Лындзіна пераняў Сяргей Рыгоравіч Якоўчык дырэктар Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі”. Ён уручыў кіраўніцтву раёна дыпломы за другое месца ў абласным спаборніцтве за павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве зерня, а таксама падзякі лепшым вадзіцелям: А.А.Бацяну з ААТ “Якубава-Агра” і С.К.Варанкову з ААТ “Каманіна”.
Але на гэтым віншаваннні не скончыліся. Дыпломамі былі адзначаны лепшыя гаспадаркі раёна: ААТ “Праўда-С”, ААТ “Гігант-Агра”, ААТ “Якубава-Агра”; лепшыя спецыялісты: галоўны інжынер ААТ “Праўда-С” Н.Н.Кірэеў, галоўны інжынер ААТ “Якубава-Агра” В.А.Люлько, галоўны аграном ААТ “Якубава-Агра” Н.І.Шэндрык і галоўны аграном КУСГП “Арловічы” А.П.Окішаў.
Акрамя таго за добрасумленную працу на ўборцы ўраджаю дыпломамі былі ўзнагароджаны 32 уборачных экіпажа, 7 вадзіцеляў і 13 аператараў зернесушыльных комплексаў.
На гэтым афіцыйная частка скончылася, і ўсіх прысутных чакаў музычны падарунак ад заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь“Крыніца”.
Новых вам поспехаў, шаноўныя хлебаробы, у вашай нялёгкай справе!
Валянціна ШАВЯКА