Фотафакт: вызначаны пераможцы сярод аператараў зернесушыльных комплексаў Дубровеншчыны

Райкам прафсаюза работнікаў АПК Дубровенскага раёна вызначыў пераможцаў сярод аператараў
збожжасушыльных комплексаў раёна. У гэтым годзе безумоўнымі лідарамі спаборніцтва сталі
работнікі КУСГП імя Чарняхоўскага Дзмітрый Салдаценка і Леанід Чэканаў, якія дапрацавалі 5560
тон збожжа. З працоўнай перамогай аператараў збожжасушыльнага комплексу павіншаваў старшыня Дубровенскага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў.