Подготовка к «Дожинкам-2017» вышла на финишную прямую
На большасці аб’ектаў райцэнтра, што рыхтуюцца да правядзення ў Дуброўна абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2017”, работы завяршаюцца. У той жа час яшчэ хапае недапрацовак, якія трэба ліквідаваць у бліжэйшыя дні. Недзе трэба абкасіць, недзе патрабуецца добраўпарадкаваць дваровыя тэрыторыі, у першую чаргу тыя, дзе будаўнікі завяршылі работу. Дзесьці трэба падмесці, дзесьці пасадзіць кветкі. Зараз настаў час праводзіць так званую генеральную ўборку. Да навядзення парадку трэба падключыцца кожнаму жыхару райцэнтра.
“Работнікі райвыканкама, кіраўнікі і спецыялісты раённых арганізацый, моладзь — усе разам павінны стаць прыкладам у гэтай справе, правесці растлумачальную і арганізацыйную работу з супрацоўнікамі, калегамі, суседзямі”, — лічыць старшыня райвыканкама Алег Лындзін.
Работы ідуць і ў аколіцах райцэнтра. Абкашваюцца прыдарожныя палосы, абсталёўваюцца зоны адпачынку, узводзяцца архітэктурныя формы і саламяныя фігуры. Робіцца ўсе магчымае, каб свята было яркім і запамінальным, а горад утульным, прыгожым і па-сапраўднаму святочным.
Культурная праграма таксама абяцае быць разнастайнай і цікавай для любога густу і ўзросту.
Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, свята абяцае быць цудоўным. Зараз ідуць апошнія прыгатаванні, нешта ўдакладняецца, але асноўная канва зацверджана.
Дубровенцаў і гасцей горада чакае ўрачыстае адкрыцце фестывалю на гарадскім стадыёне, святочнае шэсце па вуліцы Камсамольскай, шматлікія канцэрты, феерверк і дыскатэка. У рамках Рэспубліканскай акцыі ФПБ “Мы — разам” адбудзецца канцэрт фіналістаў конкурсу “Новыя імёны для любімай краіны”. Плануецца, што ўдзел у ім прымуць народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, вядомыя выканаўцы Вольга Плотнікава, Ірына Дарафеева і Саша Нэма.
Безумоўна, галоўнымі героямі свята стануць працаўнікі вескі. Словы падзякі, віншаванні і ўзнагароды — усе будзе ў іх гонар.
У цэнтры ўвагі будуць і так званыя новыя аб’екты. Так, адбудзецца ўрачыстае адкрыцце новай залы загсу, фантана, дзіцячай пляцоўкі, адноўленых сярэдняй школы №1 і РКЦ №28 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”.
Госці свята змогуць наведаць выставу караваеў кожнага раёна вобласці, азнаёміцца з узорамі сельскагаспадарчай тэхнікі. Цікавасць у дзяцей выклікае дэманстрацыйная пляцоўка Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболе і абласное спаборніцтва «Асілак сяла».
У рамках свята адбудзецца кірмаш-продаж харчовай і прамысловай прадукцыі беларускіх вытворцаў, будуць працаваць рамесныя падворкі і тэматычныя пляцоўкі, пройдуць майстар-класы.
Адным словам, дубровенцам і гасцям горада будзе на што паглядзець, што купіць і дзе адпачыць. Застаецца толькі як след падрыхтавацца да свята.
Святлана ШУРПАКОВА.
Здравствуйте!
Полдня ищу Программу Дажинок в Дубровно и турфирма, которая меня хочет направить в качестве экскурсовода из Витебска в Дубровна ТОЖЕ ИЩЕТ Вашу Программу.
Может кто-нибудь откроет этот секрет ?
Рейтинг комментария:+10
Дожинки — областное мероприятие. Как только будет предоставлена программа, мы ее разместим на сайте.
Рейтинг комментария:+10
Паборы, паборы, паборы…
— Усебеларускае гора!
Рейтинг комментария:+30