21 лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў 1999 годзе дзеля захавання моваў, якім пагражае знікненне. Свята роднай мовы прымеркавана да гадавіны гібелі пецярых студэнтаў Бангладэш, якія выступалі за самастойнасць мовы бангла ў Пакістане. У 1999 годзе на Генеральнай канферынцыі ЮНЭСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы і ўпершыню святкаваўся ў 2000-м.
Каб развіць у моладзі павагу і любоў да беларускай мовы, паглыбіць веды аб нацыянальных культурных традыцыях, святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы, праводзяцца ва ўстановах адукацыі штогод. Арганізуюцца конкурсы, выстаўкі і іншыя мерапрыемствы. Так, студэнты і выкладчыкі Беларускіх дзяржаўных універсітэтаў прынімаюць удзел у напісанні агульнаўніверсітэцкай беларускай дыктоўцы.
Важна ўспомніць у гэты дзень нашых продкаў, дзякуючы якім нам передадзена родная беларуская мова — адна з самых мілагучных і прыгожых, і перад якімі мы сёння нясём адказнасць за захаванне яе для нашых нашчадкаў.
Будзьце і вы разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляйце па-беларуску не толькі ў гонар свята, але і кожны дзень.