С 80-летием Дубровенский льнозавод поздравили ведущие специалисты Беларуси

Дубровно, Дубровенский район, дубровенский льнозавод, лен, предприятие, 80 лет, юбилей, концерт, гости, поздравление, пожелание, люди, награда, подарок, работа, труд

16 сакавіка ў глядзельнай зале раённага Дома культуры быў аншлаг. Адно са старэйшых прадпрыемстваў Дубровеншчыны — ААТ “Дубровенскі льнозавод” — ва ўрачыстай абстаноўцы адзначыла свой 80-гадовы юбілей.

На ўрачыстасці па святочнаму апранутыя прыйшлі не толькі сённешнія працаўнікі завода, але і ветэраны, чые лёсы і працоўнаыя біяграфіі цесна звязаны з гэтым знакамітым у краіне прадпрыемствам.

На свята прыехала шмат гасцей. Гэта — прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных кіруючых органаў тэкстыльнай галіны, кіраўнікі суседніх ільнозаводаў, ветэраны, якія ў свой час працавалі на льнозаводзе на адказных пасадах, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Сярод іх Галіна Аляксандраўна Бокарава, якая ў перыяд з 1956 па 1966 год працавала галоўным інжынерам завода. Прыйшлі павіншаваць з юбілеем ільнозавадчан іх партнёры — кіраўнікі і спецыялісты льносеючых гаспадарак раёна, а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў райцэнтра.

Яны дарылі юбілярам каштоўныя падарункі, прывітальныя адрасы, прадстаўнікі ўлады ўручалі Ганаровыя граматы і дыпломы, гаварылі цёплыя словы ў адрас кіраўніцтва і спецыялістаў завода.

У цэнтры ўвагі вядома ж быў дырэктар завода Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў, які паспяхова кіруе прадпрыемствам на працягу 34 гадоў. Менавіта пад яго кіраўніцтвам Дубровенскі льнозавод дабіўся высокіх вытворчых поспехаў. Стаў флагманам сярод ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны. Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў, як ёмка сказаў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі Уладзімір Георгіевіч Самасюк, з’яўляецца жывой гісторыяй, легендай ільноперапрацоўчай галіны краіны. Менавіта, дзякуючы вялікім намаганням і іныцыятыве Анатоля Дзмітрыевіча Басянкова, Дубровенскі льнозавод у апошнія пятнаццаць гадоў стаў галоўнай пляцоўкай па апрабаванні і ўкараненні ў вытворчасць сучасных тэхналогій па вырошчванню і перапрацоўцы лёну. Дзякуючы гэтаму тут на працягу апошніх васьмі гадоў стабільна атрамліваюць з гектара па 10-12 цэнтнераў ільновалакна. Тут ўпершыню ў краіне зманціравана і асвоена імпартная лінія па выпрацоўцы доўгага льновалакна.

Дубровно, Дубровенский район, дубровенский льнозавод, лен, предприятие, 80 лет, юбилей, концерт, гости, поздравление, пожелание, люди, награда, подарок, работа, труд

Нястомнымі намаганнямі Анатоля Дзмітрыевіча Басянкова прымаўка “Лён любіць паклон”, якая на працягу многіх стагоддзяў была галоўнай у льнаводаў, сёння стала анахранізмам. Цяпер усе тэхналагічныя аперацыі на вырошчванні і ўборцы лёну, незалежна ад надвор’я, выконваюць машыны.

Пад бурныя апладысменты ўдзельнікаў свята дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі У.Г.Самасюк уручыў А.Д.Басянкову вышэйшую ўзнагароду Навукова-практычнага цэнтра Ганаровы знак за вялікі ўклад у развіццё навукі ў галіне льнаводства, а калектыву завода — памятны медаль.

У той святочны вечар з рук кіраўнікоў раёна і прадстаўнікоў рэспубліканскіх і абласных кіруючых органаў тэкстыльнай галіны граматы і дыпломы атрымалі спецыялісты і радавыя рабочыя завода, якія нястомна працуюць на прадпрыемстве не адно дзесяцігоддзе.

Дубровно, Дубровенский район, дубровенский льнозавод, лен, предприятие, 80 лет, юбилей, концерт, гости, поздравление, пожелание, люди, награда, подарок, работа, труд

Святочнае мерапрыемства доўжылася на працягу трох гадзін. Вядучыя вечарыны дырэктар Дубровенскай школы мастацтваў Генадзь Пугачоў і супрацоўніца раённай газеты “Дняпроўская праўда” Марына Казловіч з цеплынёй расказвалі аб адметных асобах завода. У цэнтры ўвагі іх аповеду былі людзі, якія добрасумленна адпрацавалі на прадпрыемстве па 30-40 гадоў. Гэта — залаты фонд прадпрыемства.

Асобна была сказана аб працоўных сямейных дынастыях, якіх на льнозаводзе шмат. Многія сем’і прадстаўлены трыма, чатырма пакаленнямі працуючых на заводзе. Сярод іх дынастыі Васільевых, Курбасавых, Раманоўскіх, Якуцёнкаў, Бурых. Кожную з названых сем’яў характарызуе высокае пачуццё абавязку, любоў да сваёй прафесіі, вернасць выбранаму шляху і сваёй справе.

Аповед суправаджаўся відэаматэрыяламі на экране. Яшчэ да пачатку ўрачыстага адкрыцця вечарыны рабочыя прадпрыемства і госці паглядзелі дакументальны фільм аб гісторыі завода.

Свае віншаванні калектыву завода прыпаднеслі і самадзейныя артысты раённага Дома культуры, якія на працягу ўсёй вечарыны радавалі іх танцамі і песнямі, а ўзамен атрымлівалі апладысменты прысутных.

Юбілейнае мерапрыемства закончылася, яго ўдзельнікі раз’ехаліся, але гісторыя аднаго з лепшых ільнозаводаў краіны працягваецца. І няма сумнення, што ўжо ў бліжэйшыя гады калектыў, вядомы умелым і ініцыятыўным кіраўніком, даб’ецца яшчэ больш значных поспехаў. Вядома, што ўжо ў гэтым годзе тут пачнецца мантаж першай у краіне новай тэхналагічнай лініі па выпрацоўцы кароткага валакна.

У добры шлях ільнозавадчане да 90 і 100 гадовых юбілеяў!

Андрэй КВІР

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *