Дубровенский автоклуб начал весеннее турне
Не паспела разгуляцца веснавое надвор’е, а самадзейныя артысты Дубровенскага аўтаклуба пачалі сваё падарожжа па вёсках і сельгаспрадпрыемствах раёна. Амаль самымі першымі гледачамі іх веснавога турнэ сталі працаўнікі мардахоўскай малочнатаварнай фермы СГФ імя Смірнова, якая з’яуляецца па выніках работы адной з лепшых у раёне. Невялічкая, але таленавітая група аўтаклуба наладзіла канцэртную пляцоўку ў прамым сэнсе на рабочым месцы даярак. Такім чынам нават кароўкі змаглі дакрануцца да цудоўных музычных твораў у выкананні А.Хмарскай, Н.Кірэевай, М.Кірэевай, Н.Хахловай і Р.Стальчанка. Гледачы цёпла прымалі артыстаў і з задавальненнем падпевалі, танчылі разам з артыстамі і нават расказвалі вершы. Была ў гэтай сустрэчы і хвіліна для простай размовы пра жыццё-быццё. Мяркую, што пасля такога творчага працоўнага перапынка справы ў гэтага калектыву пойдуць яшчэ лепш. А брыгада аўтаклуба запланавала наступныя канцэртныя прыпынкі ў аг.Зарубы і Асінторф.
А тым часам у Арловічах самастойна падрыхтавалі і правялі вялікае свята, прысвечанае 55-годдзю заснавання саўгаса “Арловічы” — “Любі сваю ніву, свой край”. Клубный работнік А.Валянцёнак, мастацкі кіраўнік А.Чаканава, бібліятэкар А.Шчамялёва правялі вялікую падрыхтоўчую работу: збіралі ўспаміны былых працаўнікоў,шукалі фотаматэрыялы, якія захавалісь у сямейных архівах і фондах бібліятэкі. Ладзілі з набытых здымкаў выставы, рыхтавалі нумары канцэртнай праграмы, запрашалі гасцей… Таму і мерапрыемства адбылося сапраўдным святам, на якім прысутнічалі сябры, калегі — усе тыя, каго гэта прадпрыемства зрабіла адной працоўнай сям’ёй. Такія сустрэчы, па меркаванні арганізатараў вельмі патрэбны: сталым — для павагі, маладым — для навукі.
Скора для вяскоўцаў пачнецца гарачая пара, але, я ўпэўнена, хвіліна для свята знойдзецца, бо с песней і праца і яе вынікі лепшыя.
Алена КАРСАКОВА
Фота з архіва аўтаклуба і СДК Арловічы.