Дубровенские культработники отпраздновали профессиональный праздник на сцене

Дубровно, дубровенский, день работников культуры

Прадстаўнікі амаль кожнай прафесіі, якія існуюць у нашай рэчаіснасці, раз у год адзначаюць сваё прафесійнае свята. У кожны з такіх дзён віноўнікі ўрачыстасці прымаюць віншаванні і падарункі, аўтарамі і выканаўцамі якіх звычайна выступаюць культработнікі: яны рыхтуюць для іншых віншавальныя канцэртныя праграмы, арганізуюць вечарыны і творчыя сустрэчы. А як жа адзначаюць сваё прафесійнае свята яны самі: шырока, з размахам, ці сціпла, не рэкламуючы свае творчыя поспехі і заслугі?
—Афіцыйная дата прафесійнага свята культработнікаў сёлета выпала на 9 кастрычніка. Аднак у першай палове гэтага месяца адзначаецца нямала іншых знамянальных дат: Дзень пажылых людзей, Дзень маці, “Дажынкі” і г.д., таму ў гэты час у культработнікаў сапраўдны творчы прыпар: усе мае калегі задзейнічаны ў падрыхтоўцы шматлікіх мерапрыемстваў, як кажуць, пад завязку. Таму мы сваё прафесійнае свята адзначаем крыху пазней. Сёлета, напрыклад, мы гэта робім 20 кастрычніка, — гаворыць дырэктар Цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна Уладзімір Бабічаў.
У гэты дзень у раённым Доме культуры на святочнае мерапрыемства “Мастацтва — гэта жыццё!” сабраліся культработнікі з ўсяго раёна і горада. Іх горача вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Віктараўна Ціханава, якая падкрэсліла, што ўсе прадстаўнікі гэтай прафесіі — асобы яркія, творчыя, таленавітыя, якія сваёй працай ствараюць добры настрой, стараюцца прынесці ў наш быт толькі пазітыўныя эмоцыі. Алена Віктараўна пажадала работнікам культустаноў раёна ніколі не стамляцца ў сваёй рабоце, не зніжаць дасягнутага высокага ўзроўню сваёй дзейнасці, а яшчэ больш нарошчваць яго, уручыла грамату раённага Савета дэпутатаў дырэктару Цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна Уладзіміру Бабічаву.

Дубровно, дубровенский, день работников культуры

Шмат узнагарод — дыпломаў і грашовых заахвочванняў — атрымалі ў той дзень работнікі культуры з рук начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілы Аляксееўны Дударавай, якая шчыра ўсім падзякавала за плённую працу і высокі творчы ўздым на працягу 2016 года.
У прыватнасці, Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі былі ўзнагароджаны кіраўнік народнага хору ветэранаў “Надежда” Надзея Арцёмаўна Волах, загадчыца дзіцячай бібліятэкі Дубровенскай ЦБС Валянціна Віктараўна Усці-нава, дырэктар школы мастацтваў Генадзь Уладзіміравіч Пугачоў. А яшчэ Людміла Аляксееўна ўручыла ганаровыя дыпломы ўсім калектывам, якія прымалі ўдзел у ХХІІІ Міжнародным фестывалі песні і музыкі Падняпроўя “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, раённым конкурсе па¬дворкаў “Дубровеншчына гасцінная”, а таксама ў абласных “Дажынках”, якія нядаўна праходзілі ў Сянно, іншых мерапрыемствах.
У раёне стала добрай традыцыяй у дзень прафесійнага свята культработнікаў вызначаць і ўшаноўваць лепшых па прафесіі. Селетні год не стаў выключэннем. У намінацыі “Лепшы работнік метадычнага аддзела арганізацыйна-метадычнай работы РДК” названа Вікторыя Аляксандраўна Храмцова. Лепшымі культработнікамі 2016 года прызнаны: Наталля Адамаўна Еслікава, мастацкі кіраўнік Станіславоўскага СДК; Людміла Мікалаеўна Радкевіч, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі; Алена Аляксандраўна Гілясева, настаўнік па класу выяўленчага мастацтва ДШМ.
Вызначана лепшая клубная ўстанова культуры ў Дубровенскім раёне — Дабрынскі СДК, якім кіруе Л.У.Нікіціна. Лепшым клубным фарміраваннем сёлета стаў драматычны калектыў “Пакаленне”, які створаны пры РДК, кіраўніком яго з’яўляецца Таццяна Уладзіміраўна Гарзуева. У намінацыі “Добраўпарадкаванне” пераможцамі названы Асінторфскі СДК і Сіпішчаўская бібліятэка-клуб (Н.В.Іванова і Н.В.Кірэева). Самым відовішчным брэндавым мерапрыемствам, праведзеным у 2016 годзе, названа свята малака, якое праходзіла ў Станіславоўскім СДК (дырэктар Г.М.Сіманькова, мастацкі кіраўнік Н.А. Еслікава). Былі вызначаны пераможцы ў намінацыі “Лепшы калектыў, які падае надзею”: вакальная група “Сияние” раённага Дома культуры (кіраўнік В.М. Платонава), аматарскае аб’яднанне “Траўніца” Расасенскага СДК (кіраўнік В.М Бязносенка). Спецыльным дыпломам за адраджэнне напрамку “Лапікавае шыццё”, якое было прадстаўлена ў калекцыі “Калейдаскоп”, адзначана творчая дзейнасць кіраўніка ўзорнага тэатра моды “Меланж” Н.Я. Дзеравяшка.
Шмат удзячных і паважлівых слоў прагучала на свяце ў адрас людзей, чыя працоўная дзейнасць ў сферы культуры налічвае не адзін дзясятак гадоў. Так, кіраўнік народнага хору ветэранаў “Надежда” Надзея Арцёмаўна Волах ўжо паўстагоддзя працуе ў культуры. Трыццаць пяць гадоў працуе выкладчыкам у Дубровенскай дзіцячай школе мастацтваў Святлана Васільеўна Тушынская. Па 30 год працоўнага стажу ў культурнай сферы маюць Надзея Сяргееўна Сілкова (Дубровенская ЦБС), Генадзь Уладзіміравіч і Алена Альбертаўна Пугачовы (ДШМ). 25 гадоў свайго жыцця прысвяціла культурнай дзейнасці ў нашым раёне нязменная вядучая першых дзесяці міжнародных фестываляў “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” абаяльная Інэса Вітальеўна Крукоўская, якая зараз працуе галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Прыклад служэння гэтых культработнікаў абранай прафесіі варты пераймання маладымі спецыялістамі. Сёлета ў шарэнгі культработнікаў нашага раёна прыйшло маладое папаўненне: бібліятэкар Сняжана Савасцеева і інжынер ЦБС Аляксандра Ціханенка. Ва ўрачыстай абстаноўцы прагучала абяцанне маладых спецыялістаў быць вернымі абранай справе.
На мерапрыемстве было шмат пазітыву, добразычлівых усмешак, радасных твараў, весялосці і гумару, уласцівых людзям, якія займаюцца культурна-забаўляльнай дзейнасцю, не сумуюць самі і не даюць сумаваць іншым. Яго апафеозам стала вясёлае тэатралізаванае прадстаўленне ў форме музычнай камедыі, падрыхтаванае работнікамі Цэнтра народнай творчасці, у якім перапляліся казачныя матывы і рэаліі сенняшніх працоўных будняў нашых культработнікаў.
Мерапрыемства атрымалася цікавым, змястоўным, жывым і гарэзлівым. Інакш і не магло быць на свяце работнікаў культуры ў Год культуры.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *