Калядны фэст адбыўся на Дубровеншчыне ў аграгарадку Расасна

Дубровно, традиции,культура

На мінулым тыдні на Дубровеншчыне ўжо ў сёмы раз прайшоў «Калядны Фэст».
Адрасам правядзення яскравай падзеі кожны год выбіраецца новы населены пункт раёна.
У гэтым годзе чарга дайшла да аграгарадка Расасна. Сюды з’ехаліся ўсе гурты з устаноў культуры раёна,
каб з абрадамі калядавання пажадаць шчасця і добрай долі расасенца.
Дубровно, традиции,культура

«Добры дзень таму, хто ў гэтым даму. Сталы засцілайце, Раство страчайце, Раство страчалі, Хрыста велічалі. А па гэтай мове, будзьма ўсе здаровы, будзьма ўсе здаровы. А па гэтай казцы, жыві хазяйка ў ласцы…» — такімі словамі госці віталі гаспадароў у вёскі Расасна. І на некалькі хвілін дом ператвараўся ў тэатралізаваную пляцоўку з абрадамі, спевамі і варажбой.
А пасля абыходу вёскі ўсе гурты сабраліся ў мясцовым клубе, каб павадзіць карагод, падчас якога кожны загадваў жаданне, што абавязкова павінна споўніцца ў гэтым годзе.
Па словах загадчыцы філіяла Расасенскага СДК, жыхары аграгарадка засталіся пад вялікім уражаннем.
— Вуліцы аграгарадка ў гэты дзень напоўніліся ўсмешкамі, музыкай і неверагоднай весялосцю. Усім гаспадарам дамоў, да каго зайшлі калядоўшчыкі, вельмі спадабалася такое ўяўленне. Многія нават фатаграфавалі і здымалі відэа, каб падзяліцца ўражаннямі з дзецьмі і ўнукамі. У той жа час я дзякую аднавяскоўцам за сардэчны прыём удзельнікаў фэста і пачастункі, — сказала Валянціна Бязносенка.
Акрамя таго, у гэты дзень былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне ўстаноў культуры клубнага тыпу «Зімовыя ўзоры». Па выніках конкурсу пераможцамі сталі філіялы: Ляднянскі СДК, Асінторфскі СДК, Дабрынскі СДК.
Юлія САХАРАВА.
Фото аўтара.