Ветеранская организация Дубровенского района определила новых лидеров

Дубровно, Дубровенский, совет ветеранов, конференция

Яе ўдзельнікі заслухалі даклад аб рабоце арганізацыі, з якім выступіла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Раіса Сяргееўна Стальчанка. Меркаванні аб дзейнасці раённага савета ветэранаў выказалі Н.П.Міхальчанка, старшыня Асінторфскай пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы, К.Р.Гарэлікава, кіраўнік народнага клуба “Сардэчныя сустрэчы”, Т.П.Каралёва, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ “Дубровенскі льнозавод”, С.С.Шурпакова, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Г.М.Макаранка, старшыня РА Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Т.В.Кір’янава, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, В.Д.Болахава, член прэзідыума савета ветэранаў, С.В.Рыжанская, намеснік старшыні райвыканкама, А.В.Ціханава, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Дубровно, дубровенский, конференция, ветераны

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел ганаровыя госці — паважаныя людзі нашага раёна — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Сулімаў Фёдар Андрэевіч і Батура Ева Сямёнаўна.

Дубровно, Дубровенский, совет ветеранов, конференция

Дубровно, Дубровенский, совет ветеранов, конференция

На канферэнцыі быў выбраны новы састаў савета ветэранаў у колькасці 29 чалавек. Старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі на новы тэрмін выбрана Р.С.Стальчанка.

Дубровно, дубровенский, конференция, ветераны

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прапанавана выстава работ ветэранаў і вялікая канцэртная праграма пад назвай “Падарунак ветэранам”.
Грамадская дзейнасць найбольш актыўных членаў раённай ветэранскай арганізацыі заахвочваецца на дзяржаўным узроўні. У прыватнасці, Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь адзначана работа сакратара райсавета ветэранаў А.Я.Гаўруцікава, які ўжо не першы год займаецца пошукам і удакладненнем новых імён савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады вайны пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь таксама адзначана грамадская дзейнасць старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Р.С.Стальчанка. Ганаровымі граматамі абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны 6 ветэранаў, раённага выканаўчага камітэта — 4, раённага Савета дэпутатаў — 8, падзякі абласнога і раённага савета ветэранаў за актыўны ўдзел у грамадскай рабоце вынесены яшчэ 39 актывістам ветэранскага руху. Каштоўнымі падарункамі райсавета ветэранваў вайны і працы адзначана грамадская дзейнасць 40 ветэранаў-актывістаў раёна.

Дубровно, Дубровенский, совет ветеранов, конференция

Дубровно, Дубровенский, совет ветеранов, конференция

Ветэраны вайны і працы раёна прымаюць актыўны ўдзел у вывучэнні малавядомых старонак гісторыі, займаюцца дабрачыннасцю. На дабрачынны рахунак райсавета ветэранаў за апошнія два гады паступіла 20 мільёнаў 948 тысяч рублёў, у тым ліку ад удзельніка вайны М.А.Асіпенкі — 2 мільёны рублёў, на якія былі выраблены і ўстаноўлены мемарыяльныя знакі Героям Савецкага Саюза — ўдзельнікам вызвалення Дубровенскага раёна, а таксама нашаму земляку, ураджэнцу вёскі Барсукі А.М.Усаву.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.
Фота аўтара.

One thought on “Ветеранская организация Дубровенского района определила новых лидеров

  • 25.03.2016 в 6:48 пп
    Permalink

    Нас не спросили
    і нас не спыталі,
    как мы бы на пенсии
    жыць пажадалі!
    Декрет за декретом,
    указ за указам, —
    вот так, и уйдём мы
    ў магілу, ўсе разам!

    З новым пенсійным узростам віншую тых, хто да яго дажыве!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *