Семинар по выращиванию льна состоялся на ОАО “Дубровенский льнозавод”

Дубровно,лен, экономика
На гэтым тыдні на Дубровенскім ільнозаводзе адбылася нарада па пытаннях вырошчвання лёну. На нарадзе прысутнічалі кіраўнікі і аграномы льносеючых гаспадарак і ААТ «Дубровенскі льнозавод», спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцыі харчаванні Дубровенскага райвыканкама.
Дубровно,лен, экономика

— Льняны палетак Дубровеншчыны самы вялікі ў краіне. У гэтым годзе гэтая культура будзе вырошчвацца больш як на трох тысячах гектараў, — з такіх слоў пачаў нараду старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў. — Лен — гэта эканоміка. Гэта культура патрабавальная і да надвор’я, і да якаснага выканання кожнага тэхналагічнага прыёма. Яна забяспечвае сыравінай не толькі галоўнае перапрацоўчае прадпрыемства Дубровеншчыны — гэта грошы і прыбытак кожнага дубровенца, — сказаў кіраўнік раёна.
Нарада пачалася з дэталёвага аналіза вынікаў мінулага года. У 2023 годзе лён вырошвалі на 2410 га . З гэтай плошчы нарыхтавалі 8359 т 800 кг трасты, з 979 га под атрымалі 403 т семян у дапрацаваным выглядзе.
Анатоль Лукашоў адзначыў, што мінулы год быў вельмі складаным для вырошчвання льну.
— Першапачаткова нават не верылася, што лён вырасце. Але дзякуючы намаганням льнозавода, метазгодным рашэнням, якія прымаў асабіста дырэктар Анатоль Басянкоў, сітуацыю ўдалося выправіць і атрымаць меньшую колькасць трасты, але з добрымі якаснымі паказчыкамі. Для стабільнай працы льнозвода патрэбна амаль 13 тыс. тон трасты. Таму сёння я запрашаю вас да сурьёзнай размовы, каб напярэданні веснавога сева вырашыць магчымыя праблемы, яшчэ раз агучыць задачы па вырошчванні гэтай культуры і шляхі іх выканання.

Дубровно,лен, экономика

Анатоль Лукашоў вызначыў тры часткі, якія адказваюць за вынік вырошчвання льну: насенне, тэхніка і якасць. Менавіта гэтыя пытанні падрабязна растлумачылі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама і ААТ «Дубровенскі льнозавод».
На строгім, і галоўнае, своечасовым выконванні кожнага тэхналагічнага працэса ў вырошчванні льну засяродзіў увагу прысутных намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валерый Мельнік. Ён нагадаў, што значны прыбытак атрымліваюць ад вырошчвання льну тыя гаспадаркі, якія суправаджаюць тэхналагічны працэс самастойна і добрасумленна, не чакаючы дзеянняў ад льнозавадчан. Напрыклад, у мінулым годзе ўзор такой працы паказалі працаўнікі ААТ «Якубава-Агра» і «Баброва-Агра».

Вядучы аграном-насеннявод Сяргей Багусевіч расказаў, што насеннем льнозавод забяспечаны і прадаставіць яго льносеючым гаспадаркам, якія маюць у гэтым патрэбу.
Акрамя таго, ён падрабязна спыніўся на наяўнасці сродкаў для падкормкі і апрацоўкі глебы, засяродзіўшы ўвагу прысутных на тым, што на кожны гектар, запланаваны пад лён, маюцца ўсе рэчывы, якія патрэбны па тэхналогіі.
Далей старшыня райвыканкама запытаўся ў кожнага кіраўніка льносеючых гаспадарак пра наяўнасць і гатоўнасць тэхнікі. Пра тое, як плануецца размяркоўваць тэхнічныя сродкі, каб кожны этап вырошчвання льну праходзіў у аптымальны час.
Дубровно,лен,экономика
— Любое парушэнне тэрмінаў адбіваецца на якасці, што цягне за сабой грашовыя страты. Памятайце, што дзяржаўныя надбаўкі атрымліваюцца за трасту нумарам адзін і вышэй. Таму разлічыце свае сілы і сродкі і з усёй сумленнасцю адкажыце, дзе трэба дапамога льнозавода. Паверце, ні адзін іншы дырэктар льнозавода не стварае такіх спрыяльных умоў для сваіх партнёраў, як Анатоль Дзмітрыевіч: ні адно ваша запытанне не застаецца без увагі, кожнаму ідуць насустрач, таму трэба таксама быць адказнымі і сур’езна адносіцца да вырошчвання гэтай культуры.
Па выніках нарады начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Карнееў прапанаваў распрацаваць агульны алгарытм вырошчвання даўгунцу з улікам памылак 2023 года, а таксама распрацаваць і выконваць графік усяго тэхналагічнага ланцуга з вызначанымі адказнымі.
Дубровно,лен,экономика
Запрошаны на нараду дырэктар Віцебскай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Мікалай Аленіч, яшчэ раз падрабязна нагадаў асаблівасці тэхналагічнага працэса па вырошчванні лёну, падкормкі і апрацоўкі раслін.
Анатоль Лукашоў, завяршаючы размову, яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што лён — культура патрабавальная, але эканамічна выгадная.
— Згадзіцеся, нам не трэба проста заняць гэтыя тры тысячы гектараў. Нам патрэбна, каб яны прынеслі выгаду. Таму па любых пытаннях звяртацца да спецыялістаў льнозавода. І ўвогуле працаваць разам з ільнозавадчанамі, узгадняць тэрміны севу, апрацовак, падкормак. У нас праведзена добрая падрыхтоўчая работа, нядрэнна ў гэтым годзе забяспечаны ўгнаеннямі і мікраэлементамі. Ад нас патрабуецца поўная захаванасць тэхналогіі. Бо, калі сапсавана хоць адно самае маленькае з яго звёнаў, намаганні кожнага прападуць дарма, — падкрэсліў Анатоль Лукашоў.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.