Удзельнікаў і гасцей фестывалю вітае Дубровеншчына гасцінная

На невялікай па плошчы пляцоўцы знайшлося месца і карысным парадам па кветкаводстве, і аматарам добрай ежы, і прыхільнікам здаровага харчавання. Можна даведацца, чым багаты той ці іншы куток Дубровеншчыны, паспрабаваць вырабы клубаў нацянальнай кухні іншых раёнаў Віцебшчыны. А яшчэ сюды можна завітаць проста за настроем: гаспадары падворкаў паклапаціліся, каб яно ў кожнага стала добрым.

</a