В Дубровно День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности удался!

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

У мінулую суботу ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Тут, у глядзельнай зале, дзе пад акорды музыкі і песень ушаноўвалі лепшых працаўнікоў палёў і ферм і іх партнёраў па АПК, быў аншлаг. Толькі пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва прыехала на ўрачыстасці звыш 150 чалавек. Ні ў якой іншай галіне эканомікі раёна няма такой вялікай арміі перадавікоў. Адзін раз у год уся ўвага ім — працаўнікам сяла: усмешкі, песні, цёплыя пажаданні і, вядома, узнагароды. Па заслугах і ад душы. Пасяджэнне праходзіла ў цёплай добразычлівай атмасферы, напоўненай урачыстасцю.

Сімвалам свята працаўнікоў сяла быў духмяны каравай, які дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных касцюмах уручалі кіраўнікам гаспадарак пераможцам спаборніцтва і гасцям свята.

Галоўны каравай 2011 года быў уручаны старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатолю Іванавічу Лукашову.

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Выступаючы з прывітальным словам, Анатоль Іванавіч Лукашоў цёпла вітаў перадавікоў сельгасвытворчасці, а ў іх асобе — усіх працаўнікоў аграпрамысловага комплексу са святам, дзякаваў за нястомную працу. Ён засяродзіў увагу прысутных на тых высокіх дасягненнях, якіх дабіліся ў гэтым годзе сельгаспрадпрыемствы раёна. Аб іх у мінулым нумары нашай газеты расказваў начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Міхайлавіч Лындзін. Нагадаем, што ў гэтым годзе хлебаробы сабралі рэкордны ўраджай збожжавых і лёну, стварылі паўтарагадовыя запасы кармоў. Прыемна адзначыць таксама і тое, што раёну прысуджана ганаровае другое месца ў абласным спаборніцтве па вытворчасці збожжа.

Вадзіцелі аўтамабіляў Аляксандр Бацян з ААТ “Якубава-Агра” і Сяргей Варанкоў з ААТ “Каманіна” з’яўляюцца прызёрамі абласнога спаборніцтва па перавозцы збожжа ад камбайнаў, а маладыя камбайнеры Дзмітрый Чэкчыкаў і Дзмітрый Шумель з ААТ “Прыдубровенскае” ў ліку прызёраў рэспубліканскага спаборніцтва сярод маладзёжных камбайнавых экіпажаў пабывалі на рэспубліканскіх “Дажынках” у Маладзечна.

Словам, сельгасвытворцам раёна ў гэтым годзе ёсць чым і кім ганарыцца.

Пасля прывітальнай прамовы Анатоля Іванавіча Лукашова, вядучая ўрачыстасцяў прадставіла ганаровых гасцей свята — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Краснінскага раёна Смаленскай вобласці Ігара Мікалаевіча Трафімава і кіраўніка калгаса “Серп і молат” Юрыя Вітальевіча Фралова.

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Пасля таго, як гасцям быў уручаны духмяны каравай, з прывітальнай прамовай выступіў І.М.Трафімаў. Ён ад душы віншаваў сельскіх працаўнікоў нашага раёна са святам і з высокімі дасягненнямі ў сельгасвытворчасці. Дзякаваў хлебаробам раёна за дапамогу, якую яны аказалі краснінскім земляробам пры вырошчванні ўраджая 2011 года. Ігар Мікалаевіч адзначыў, што ў краснінскіх хлебаробаў у гэтым годзе таксама намеціліся зрухі да лепшага. Павысілася прадуктыўнасць жывёлы, ураджайнасць сельгаскультур. Праўда, іх дасягненні на фоне дубровенскіх пакуль сціплыя: гадавы надой малака на карову сёлета складзе толькі 2200 кілаграмаў, а ўраджайнасць збожжавых — 17 цэнтнераў. Але і гэта, па словах І.М.Трафімава, прагрэс.

У знак сяброўства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва І.М.Трафімаў уручыў А.І.Лукашову памятны сувенір.

Потым пачалося ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва.

Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рандарэвіч агучваў намінацыі спаборніцтва, называў прозвішчы і імёны пераможцаў і прызёраў. Па святочнаму апранутыя працаўнікі палёў і ферм падымаліся на сцэну, дзе ад кіраўніцтва раёна атрымлівалі заслужаныя нялёгкай працай узнагароды.

Сярод пераможцаў і прызёраў было шмат людзей, якія рэгулярна з года ў год прымаюць удзел у такіх урачыстасцях. У ліку іх неаднаразовыя пераможцы раённага спаборніцтва даглядчыкі буйной рагатай жывёлы Анатоль Уладзіміравіч Кураленка з КУСГП імя Чарняхоўскага, Леанід Арцёмавіч Шляпік з ААТ “Герой”; Аляксандр Іванавіч Петракоўскі з ААТ “Прыдубровенскае, Віктар Рыгоравіч Другач з КУСГП “Зарубы”; вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Аляксандравіч Бацян з ААТ “Якубава-Агра”; механізатар Мікалай Уладзіміравіч Круглоў з ААТ “Прыдубровенскае”…

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Прозвішчаў такіх слаўных працаўнікоў вёскі, якія амаль штогод у ранзе пераможцаў ці прызёраў спаборніцтва прыязджаюць на раённы злёт перадавікоў, можна назваць не адзін дзесятак. Яны — залаты скарб нашай зямлі. Характэрна, што многія з іх сёлета сталі прызёрамі раённага спаборніцтва ў дзвюх намінацыях. А два механізатары — Віктар Эдуардавіч Смаленскі з ААТ “Герой” і Валерый Іванавіч Пляшкоў з ААТ “Баброва-Агра” — прызнаны прызёрамі раённага спаборніцтва ў трох намінацыях.

Нярэдка прызёрамі раённага спаборніцтва прызнаюцца некалькі членаў адной сям’і. Найбольшая колькасць сямейных пар сёлета прыбыла на злёт перадавікоў з ААТ “Герой”: прызёрамі раённага спаборніцтва сярод жывёлаводаў прызнаны Ігар Міхайлавіч і Таццяна Ціханаўна Радзьковы, Канстанцін Ільіч і Галіна Мікалаеўна Іўкіны. Пераможца раённага спаборніцтва, механізатар гэтай гаспадаркі Віктар Эдуардавіч Смаленскі прыехаў на ўрачыстасці разам з сынам Віктарам, які вызначыўся ў спаборніцтве маладых камбайнераў.

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Самай шматлікай была дэлегацыя з ААТ “Праўда-С”. Тут пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва каля двух дзесяткаў чалавек. ААТ “Якубава-Агра”, “Прыдубровенскае”, “Каманіна” і “Герой” накіравалі на ўрачыстасці па 10-15 сваіх лепшых работнікаў. Прыемна адзначыць, што сярод прызёраў раённага спаборніцтва было шмат маладых працаўнікоў.

Напярэдадні прафесійнага свята сельскіх працаўнікоў райкам БРСМ падвёў вынікі раённага конкурсу на лепшае падвор’е сярод маладых сем’яў. Сёлета пераможцай конкурсу прызнана сям’я з вёскі Каз’яны Андрэя і Марыны Шаргаёвых. Першы сакратар райкама БРСМ Марыя Мендзелева ўручыла Шаргаёвым каштоўны падарунак.

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Па традыцыі на злёце перадавікоў ушаноўвалі маладых спецыялістаў. Сёлета ў гаспадаркі прыбыло 29 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Разам з маладымі спецыялістамі на сцэну запрасілі ветэранаў сельгасвытворчасці — былога дырэктара саўгаса “1 Мая” Аляксандра Іванавіча Гарэлава, былога галоўнага інжынера калгаса “Беларусь” Леаніда Мікалаевіча Кантузорава і былога галоўнага агранома калгаса “Шлях да камунізму” Ніну Ціханаўну Астроўскую. З наказам да маладых спецыялістаў выступіў дырэктар льнозавода Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў.

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Іванавіч Кундзікаў назваў пераможцаў і прызёраў раённых спартыўных спаборніцтваў сярод калектываў гаспадарак раёна і ўручыў дыпломы.

Апошнімі ўшаноўвалі лепшых спецыялістаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў АПК, чый уклад у агульны поспех вельмі значны.

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

Дубровно, День сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, концерт, праздник, торжественное собрание, люди, крестьяне, механизаторы, председатели, животноводы

І ў заключэнне хочацца асобна адзначыць, што яшчэ адзін незабыўны ўражваючы падарунак перадавікам сельгасвытворчасці ў той дзень прыпаднеслі самадзейныя артысты раёна, якія на працягу трохгадзіннага ўрачыстага пасяджэння стваралі святочны настрой.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *