Школьные ярмарки в Дубровно ждут взрослых и детей
У мінулую суботу па вобласці прайшлі школьныя кірмашы, на якіх бацькі маглі купіць усё неабходнае для падрыхтоўкі дзяцей да школы: адзенне, школьныя прыналежнасці, абутак.
Урачыстае адкрыццё школьнага кірмашу адбылося на пляцоўцы ля магазіна “Лімпапо”.
У ім прынялі ўдзел адказныя работнікі райспажыўтаварыства, бацькі і самі школьнікі, якія дэманстравалі вопратку айчынных вытворцаў, якую набывалі для іх таты і мамы. На працягу ўсяго навучальнага года дзеці будуць выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці.
Як нам паведаміла прадавец 6 катэгорыі магазіна “Лімпапо” Ніна Ігнацьеўна Гудына, на дубровенскім школьным кірмашы за дзень было рэалізавана тавараў “школьнага асартыменту” больш як на 7 мільёнаў 300 тысяч рублёў.
Увага! Наступны кірмаш — 27 жніўня.
Лідзія ЧАПЯЛОВА