Профсоюзы пригласили ветеранов труда на выставку

Дубровно,Дубровенскій, выставка,профсоюзы

У тлуме будзённых клопатаў і жыццёвай мітусні мы нярэдка перастаем заўважаць прыгажосць, якая існуе вакол нас незалежна ад нашай волі. Яна – у людзях, іх справах і захапленнях, навакольнай прыродзе, якую ўспрымаем больш як данасць, а не як цуд… Арганізатары ж выставы “Горад мой Дуброўна”, якая разгорнута ў фае Дома Саветаў, пастараліся данесці гэтую прыгажосць да кожнага яе наведвальніка шляхам знаёмства з творчасцю таленавітых людзей, выхадцаў з Дубровеншчыны і яе карэнных жыхароў, якія бачаць яе ў нашай будзённай рэчаіснасці і адлюстроўваюць у сваіх работах, якія былі прапанаваны ўвазе наведвальнікаў. Аб гэтым гаварылі на адкрыцці выставы “Горад мой Дуброўна” старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ірына Сокалава, дырэктар рабочай групы па стварэнні гісторыка – краязнаўчага музея Яўген Захараў, захавальнік фондаў па стварэнні гісторыкакраязнаўчага музея горада Дуброўна Наталля Аўчарова.
Дарэчы, раённае аб’яднанне прафсаюзаў выступіла спонсарам экскурсіі на выставу пажылых людзей нашага горада, сярод якіх былі педагогі, культработнікі, прадстаўнікі іншых прафесій. Яны ж падзяліліся з арганізатарамі сваімі ўражаннямі аб ўсім, што ўбачылі на экспазіцыях, выказалі свае пажаданні наконт таго, як данесці гэтую творчасць шырокім масам людзей. Асобы шарм атмасферы, што панавала ў выставачнай зале, надавалі гучанне скрыпкі, на якой выконвала класічныя і папулярныя мелодыі выкладчыца па класу скрыпкі дзіцячай школы мастацтваў Наталля Сушына, і песня “Дзень добры, Дуброўна” на словы мясцовага аўтара ў выкананні Вольгі Платонавай.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *