Наталья Комаровская награждена дипломом Дубровенского райисполкома за пропаганду декоративного искусства
На Дубровеншчыне жыве многа таленавітых людзей, якія займаюцца дэкаратыўна-прыклыдным мастацтвам. Сваімі рукамі яны ствараюць сапраўдныя шэдэўры. Іх працы вядомыя не толькі ў раёне, але і далека за яго межамі.
Так, з творчасцю нашай зямлячкі Наталлі Мікалаеўны Камароўскай знаемы ў вобласці і рэспубліцы. Гэта жанчына з залатымі рукамі. Яна захапляецца выцінанкай, роспісам па шклу і тканіне, аплікацыяй і вышыўкай. Наталля Мікалаеўна пастаянна ў творчым пошуку.
А ў лістападзе з нагоды яе юбілея ў малой зале дубровенскага райвыканкама клубам “Дубрава” , актыўнай удзельніцай якога яна з’яўляецца, была арганізавана яе персанальная выстава “Душа і творчасць”.
Павіншаваць Наталлю Мікалаеўну прыйшлі вучні, калегі і сябры. А начальнік ідэалагічнага аддзела Ірына Сяргееўна Кантроўская ўручыла Н.М. Камароўскай дыплом за прапаганду дэкаратыўнага мастацтва. І гэта не дзіўна, бо Наталля Мікалаўна ўжо амаль дваццаць год вучыць дзяцей ствараць цуды з розных матэрыялаў.
Потым Наталля Камароўская прымала віншаванні ад калег і сваіх вучняў. Сказаць некалькі цеплых слоў прыйшлі і прадстаўнікі з Дома рамёстваў, якія пажадалі ей энергіі і маладосці. А наша дубровенская паэтэса Ірына Малчанава прачытала для Наталлі Мікалаеўны свой верш. Не забылі пра юбілей і ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца”, якія шчыра яе павіншавалі.
У дзень адкрыцця выставы ў адрас гэтай цудоўнай жанчыны гучала многа цёплых слоў. Яе вочы свяціліся радасцю. І Наталля Мікалаеўна Камароўская ўпэунена, што пяць і пяць – не юбілей, гэта толькі дзесяць і яшчэ столькі наперадзе.
Валянціна ШАВЯКА
Очень красиво!!! Впечатлило!!!
Рейтинг комментария:00