Дубровенскія вучні сустрэліся з беларускімі пісьменнікамі

Дубровно, дубровенский, белорусский язык, творчество

Субота для вучняў 5-9 класаў сярэдняй школы №1 г.Дуброўна выдалася па-сапраўднаму творчай. Літаратурная сустрэча з беларускімі пісьменнікамі з г.Віцебск дала рабятам магчымасць бліжэй пазнаёміцца з іх творчасцю.
Свае творы школьнікам прачыталі Анастасія Лазебная, паэтэса, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», паэты Галіна Сінякова, Аляксей Пішчык і Уладзімір Папковіч. Пісьменнікі расказалі навучэнцам пра творчы шлях, адказалі на ўсе пытанні адносна прызвання і выбару жыццёвага шляху.
З непрыхаванай зацікаўленасцю і дзіцячай шчырасцю дзеці назіралі за гасцямі і слухалі іх. У сваю чаргу пісьменнікі павіншавалі Паліну Капылову, вучаніцу 7 «А» класа, з перамогай у першым этапе рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У падарунак яна атрымала літаратурны альманах Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ратуша», які знаёміць з паэзіяй, прозай, эсэ-ўспамінамі, а таксама творамі для дзяцей, перакладамі і гумарыстычнымі тэкстамі сучасных літаратараў Віцебшчыны. Для гасцей Паліна прачытала верш Еўдакіі Лось «Дзяўчаты мінулай вайны», які дапамог ёй выйсці ў другі рэгіянальны этап конкурсу.
Юлія СТАРАВОЙТОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *