Музыкальный работник дубровенского детского сада прививает детям любовь к театру

Дубровно, дубровенский, детский сад, музыкальны работник

 

У далёкім цяпер 1978 годзе прыйшла працаваць музычным кіраўніком у толькі пабуданы дзіцячы садок “Сонейка” (цяпер дзяржаўная установа адукацыі “Яслі – сад №3 г. Дуброўна”) маладзенькая дзяўчына з незвычайным іменем Ванда. Лёс закінуў Ванду Васільеўну АСТАПЕНКА на Дубровеншчыну з Брэстчыны. Так і прыжылася яна тут і ніколі не шкадавала пра пражытыя на дубровенскай зямлі гады.
Пастаянная работа з маленькімі дзецьмі дапамагала ёй заставацца аптымістам, нягледячы на цяжкасці ў жыцці. Як гэты педагагічны калектыў не ўяўляе сябе без Ванды Васільеўны, так і яна не ўяўляе свайго жыцця без маленькіх гарэзнікаў, без музыкі, дзіцячых забаў, без калег-аднадумцаў.

Дубровно, дубровенский, детский сад, музыкальный руководитель

На занятках Ванды Васільеўны дзеці спяваюць, танцуюць, слухаюць музыку, гуляюць на дзіцячых музычных інструментах, чытаюць вершы, інсцэніруюць казкі. Для таго каб дзіця стала крэатыўным, неабходна абагаціць яго жыццёвы вопыт яркімі мастацкімі ўражаннямі, даць неабходныя уменні і веды. Чым багацей гэты вопыт, тым ярчэй творчыя праяўленні ў розных відах дзейнасці. Таму вельмі важна з самага ранняга ўзросту далучаць дзіця да музыкі, тэатра.
—Вельмі прыемна бачыць колішніх сваіх выхаванцаў, — кажа Ванда Васільеўна, — на сцэне раённага дома культуры са спевамі, танцамі, ігрой на музычных інструментах.І думаць — жыццё прайшло не дарма: магчыма, менавіта тая іскрынка, якую заклалі музычныя заняткі ў дзіцячым садзе, перарасла ў вялікае добрае полымя.
І мы ўпэўнены, што менавіта так і адбываецца.
Падрыхтавала
Алена КАРСАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *