“Вялікая Вясельніца“ зноў завітала ў Дуброўна
“Вялікая вясельніца” гэта абласное свята-агляд самабытных вясельных абрадаў Віцебшчыны. У гэтым годзе арганізатары паставілі мэту правесці вяселле менавіта так, як гэта было ў старажытныя часы.
І зборы і выкуп маладой, і вясельны поезд, і святочныя стравы, і строй маладога і маладой, і сустрэча маладой у хаце жаніха – усё рыхталася па захаваных традыцыйных для Дубровеншчыны патрабаваннях народнай спадчыны.
Пасля тэатралізаванага вяселля прысутныя ў будынку РДК змаглі азнаёміцца з выставамі, на якіх былі прадстаўлены фотаздымкі з вяселляў мінулага стагоддзя, аддзенне, ў якім ішлі нашы дзеды пад вянец. Да таго ж была шыкоўная кніжная выстава.
Потым народныя калектывы розных раёнаў Віцебскай вобласці прадставілі вясельныя абрады, якія існавалі ў іх мясцінах.
ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!
Усё добра. Але, лепш паехаць у глыбінку..
Рейтинг комментария:
0
0
Отдел идеологии и культуры МОЛОДЦЫ!!! Так держать! Спасибо за сохранение самобытных обрядов! Буду замуж выходить воспользуюсь вашими услугами!!!
Рейтинг комментария:
0
0
«галочка» в послужном списке:)
Рейтинг комментария:
0
0
Віктара зноў заклініла. То ж і зразумела — на каляндары поўня.
ну чаму Вы не бачыце ні ў чым добрага? На гэтае свята прыязджаў вядомы беларускі этнограф,кандыдат філалагічных навук Іван Крук, яго гэта ўразіла. А Вы ці былі сведкам таго,як гэта адбывалася? Адкуль такія адзнакі?
Рейтинг комментария:
0
0
Віктар усе правільна сказаў, «галка». У нас усюды так, і Дуброўна, і раен не выключэнне, магу шмат прыкладаў прывесці, але не буду.
Рейтинг комментария:
0
0
Паважаная рэдакцыя, калі мы зможам чытаць сайт на беларускай мове? мы Беларусы і хочам чытаць на сваей мове!
Рейтинг комментария:
0
0
Для Юрася і людзей, якія мяне разумеюць.
На жаль,беларуская мова ў беларускай дзяржаве намінальна з’яўляецца дзяржаўнай. Прабачце, за каламбур. Усё справаводства вядзецца выключна на мове іншай дзяржавы. Таму я і кажу, что ёсць Беларусь-дзяржава, а краіны няма! Вы толькі адкрыйце сайт любога выканкама, ці нават ваш, паважаная газета, — усюды руска-англійскае двумо’е. Калі я запытаў у інтарнэт-звароце Міністэрства інфармацыі РБ: чаму так?, — атрымаў спецыфічна абыякавы адказ: мы думаем. Агідна тое, што на зварот, адпраўлены на беларускай мове, я атрымаў адказ на рускай мове за подпісам зам. міністра інфармацыі С.А. Хільмана! Вось вам і адказ на ўсе пытанні.
А недаўна, у верасні быў у Полацку. Яшчэ на чыгуначным вакзале запрыкмеціў украінскую сям’ю: маці з хлопчыкам 5-6 год і яе маці. І потым мы ехалі ў адным вагоне дызель-поезда. Не паверыце, як прыемна былу чуць украінскую мову, асабліва з вуст дзіцяці! Імгненна выасла вера і ўпэўненнасць у тое, што гэта краіна выжыве і пераможа!
А побач сядзелі сумныя маладыя людзі с Беларусі, утыкнуўшысь у ікону-смартфон, лічачы гэта ўсё найвялікшым шчасцем на зямлі. Мы-народ без будучыні. Так вось, панове!
Рейтинг комментария:
0
0