В средней школе № 2 г.Дубровно состоялся «Праздник Купалы и Коласа»
Свята Коласа і Купалы
З даўніх часоў беларуская літаратура іграла важную ролю ва ўсебаковым развіцці і выхаванні дзяцей. Не страчана гэтая функцыя мастацкага слова і ў наш час. Бо менавіта праз знаёмства з лепшымі творамі вядомых прадстаўнікоў айчыннай літаратуры, у чытачоў адбываецца фарміраванне светапогляду, а таксама пачуццяў патрыятызму і любові да роднай зямлі.
Янка Купала і Якуб Колас – гэта знакавая з’ява ў беларускай літаратуры, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца сусветная культура.
Гэты год, які аб’яўлены ў нашай краіне Годам кнігі, багаты на знамянальныя даты ў нацыянальнай літаратуры. Найбольш значныя з іх – 130-годдзе з дня нараджэння беларускіх песняроў, якое шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі.
16 лістапада ў актавай зале сярэдняй школы №2 г. Дуброўна з самай раніцы гучалі вершы і песні, напісаныя на творы беларускіх класікаў – тут праходзіла свята з нагоды юбілея Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У пачатку мерапрыемства вядучыя расказалі прысутным пра некаторыя звесткі з біяграфіі паэтаў. Пасля чаго вучні, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, дэкламавалі агульнавядомыя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама спявалі песні, напісаныя на вершы беларускіх паэтаў.
Фінальным акордам свята стала каларытная пастаноўка школьнікамі цэнтральных сцэн з камедыі Янкі Купалы «Паўлінка».
Спасибо педагогам за то что «отрывают» наших детей от компьютеров и учат их родному белорусскому слову
Рейтинг комментария:
0
0