На ўчастках для галасавання шчыра вітаюць тых,хто першы раз выконвае свой грамадзянкі абавязак

Дубровно,референдум,молодежь

Участак для галасавання №2 г.Дуброўна адрозніваецца ад іншых вялікай колькасцю тых, хто першы раз прымае ўдзел у электаральнай кампаніі. Гэта і зразумела, таму што участак размешчаны ў Дубровенскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці. Хлопцаў і дзяўчат шчыра віталі члены камісіі, старшыня якой павіншаваў іх з такой знакавай падзеяй у жыцці, пажадаў ззахаваць актыўную жыццёвую пазіцыю і і мкненне прыносіць карысць грамадству, нагадаў правы і абавязкі ўдзельнікаў рэферэндуму
—Канстытуцыя — фундамент нашай рэспублікі. Той факт, што маладыя людзі ўдзельнічалі ў яе абмеркаванні, да нас прыслухоўваліся сведчыць аб тым даверы, які старэйшае пакаленне аказвае нам, маладым. І калі мы разам пішам Асноўны закон краіны, асноўныя правілы жыцця нашага народа, вызначаем духоўныя прыярытэты, мы ствараем тую дзяржаву, у якой хочам жыць, — адзначылі маладыя ўдзельнікі рэферэндума.

Дубровно,референдум , молодежь