Дубровенщина посеет зерновые в рекордно короткие сроки

Дубровно, Дубровенский район, сельское хозяйство, село, поле, сев, засевки, хлеб, урожай 2012, хлебороб, церковь, трактор, механизатор

18 красавіка на 40-гектарным полі ААТ “Якубава-Агра”, што ва ўрочышчы “Стражаўскі кар’ер”, быў дадзены афіцыйны старт веснавой сяўбы ў нашым раёне.

На ўскрайку гэтага поля ў той дзень пабывалі старшыня райвыканкама Анатоль Іванавіч Лукашоў, начальнік райсельгасупраўлення Алег Міхайлавіч Лындзін, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама настаяцель Свята-Троіцкай царквы айцец Уладзімір. У апошнія гады ўжо стала традыцыяй запрашаць на поле, дзе бярэ пачатак веснавая сяўба, свяшчэннаслужыцеля, каб ёй па даўняй добрай традыцыі даў благаславенне на добры ўраджай.

Дубровно, Дубровенский район, сельское хозяйство, село, поле, сев, засевки, хлеб, урожай 2012, хлебороб, церковь, трактор, механизатор

На той час падрыхтоўка палетка да сяўбы ўжо была завершана і ў работу ўключыліся трактары з пасяўнымі агрэгатамі “Лемкен”, якімі кіравалі вопытныя механізатары Сяргей Глушакоў і Аляксандр Войтаў. Насенным матэрыялам сейбітаў забяспечваў механізатар Аляксандр Бацян.

Дубровно, Дубровенский район, сельское хозяйство, село, поле, сев, засевки, хлеб, урожай 2012, хлебороб, церковь, трактор, механизатор

Па словах дырэктара гаспадаркі Уладзіміра Байголава, сёлетняй вясной яравымі збожжавымі неабходна засеяць 750 гектараў. Сёння большасць звёнаў пасяўнога канвеера ўжо працуюць у полі.

Дубровно, Дубровенский район, сельское хозяйство, село, поле, сев, засевки, хлеб, урожай 2012, хлебороб, церковь, трактор, механизатор

Старшыня райвыканкама А.І.Лукашоў і начальнік райсельгасупраўлення А.М.Лындзін тут жа завастрылі ўвагу кіраўнікоў гаспадарак на неадкладных задачах, якія неабходна выканаць хлебаробам раёна ў гэтыя веснавыя дні.

Дубровно, Дубровенский район, сельское хозяйство, село, поле, сев, засевки, хлеб, урожай 2012, хлебороб, церковь, трактор, механизатор

У цэлым па раёне яравымі культурамі неабходна засеяць 24 тысячы гектараў, завяршыць сяўбу яравых збожжавых, пад якія адводзіцца 14 тысяч гектараў, да 1 мая, іншых культур — да 9 мая. Улічваючы тое, што вясна сёлета запазнілася, укласціся ў гэтыя тэрміны сяўбы будзе вельмі няпроста.

Ёсць складанасці і з забеспячэннем гаруча-змазачнымі матэрыяламі, бо крэдытных рэсурсаў для іх набыцця сёлета выдзяляецца недастаткова, запасы паліва ў гаспадарках невялікія — усяго на 3-4 дні работы.

Эаномным павінен быць і расход мінеральных угнаенняў, у першую чаргу фосфарных і азотных. Сёлета назапашана іх значна менш, чым у мінулым годзе.

Дубровно, Дубровенский район, сельское хозяйство, село, поле, сев, засевки, хлеб, урожай 2012, хлебороб, церковь, трактор, механизатор

Як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення, па стану на 20 красавіка ў цэлым па раёне азімыя збожжавыя былі падкормлены на 2530 гектарах, або на 18 працэнтах плошчаў, а рапс — на 679 гектарах, або на 18 працэнтах плошчаў.

Нельга спазняцца і з падкормкай шматгадовых траў і пашаў, бо пастаўлена задача да 1 мая вывесці статкі на пашы. У цэлым па раёне кармавыя ўгоддзі падкормлены на 35 працэнтах плошчаў.

Як сведчыць аператыўная інфармацыя 18 і 19 красавіка ўслед за ААТ “Якубава-Агра” стартавала веснавая сяўба ў ААТ “Баброва-Агра”, “Рэдзькі”. У цэлым па раёне па стану на 20 красавіка яравыя збожжавыя былі пасеяны на 55 гектарах.

Андрэй КВІР
Фота аўтара

One thought on “Дубровенщина посеет зерновые в рекордно короткие сроки

  • 27.04.2012 в 5:31 пп
    Permalink

    Лишь бы эти короткие сроки не обошлись боком…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *