Апошні званок дзяцінства прагучаў у мінулую суботу для 131 выпускніка 9 класаў і 43 адзінаццацікласнікаў Дубровеншчыны
Гэта свята разам з юнакамі і дзяўчатамі раздзялілі бацькі, настаўнікі, сябры і родныя. У кожнай школе на ўрачыстых лінейках прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, мясцовага самакіравання і дэпутатскага корпуса. У адрас тых, для каго гэты майскі дзень адчыніў дзверы ў дарослае жыццё, гучалі добрыя словы пажаданняў. А ў адрас настаўнікаў і бацькоў — словы падзякі.
У панядзелак для 43 выпускнікоў 11-х класаў прайшоў першы цэнтралізаваны экзамен. Пажадаем юным дубровенцам паказаць дастатковы ўзровень ведаў, каб здзейсніць мары па атрыманні прафесіі і будаўніцтве дарослага жыцця.