«Золата Лістапада» оказалось в руках жителя Витебщины

Дубровно, Listapad, Лістапад 2011, кинофестиваль, синема, искусство, Минск, кино, фильм, режисер, актёр, жюри, театр

Пад магнетычным поглядам кінематографу…

Ужо ў васямнаццаты раз Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” падарыў беларусам сустрэчу з лепшымі стужкамі свету і знакамітымі жыхарамі планеты пад назвай Сінема. І сёння мы разам з вамі ўспомнім самыя цікавыя моманты форума, які адбыўся ў сталіцы напачатку лістапада.

Агульным планам

Гэты год для “Лістапада” стаў надзвычай багатым на падзеі. Форум не толькі адзначыў сваё паўналецце, але і атрымаў акрэдэтацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF). А гэта, як вядома, пуцёўка ў свет фестываляў класу “А”: Канскага, Венецыянскага альбо Берлінскага. Так што, хто ведае, магчыма, праз некаторы час па чырвонай дарожцы “Лістапада” пройдуць Анджэліна Джолі, Квенцін Таранціна ці спадар Спілберг.

Але сёлета зорак на форуме хапала і так. Фестывальны Мінск сабраў кінематаграфістаў краін далёкага і блізкага замежжа – ад Расіі, Польшчы і Францыі да Мексікі, Ірана і Аўстраліі. З рэжысёраў на сустрэчу з беларускім гледачом прыехалі Андрэй Звягінцаў, Сяргей Лазніца, Мілча Манчэўскі, Мурад Ібрагімбекаў, Філіп Ле Гюэ, Марка Бергер, Віктар Шаміраў, Крыс Краўс, Нана Джанілідзэ і многія іншыя майстры кадра.

Дубровно, Listapad, Лістапад 2011, кинофестиваль, синема, искусство, Минск, кино, фильм, режисер, актёр, жюри, театр

Не менш зорная каманда была і ў артыстаў: Аліка і Веньямін Смехавы, Кахі Каўсадзэ, Вольга Кабо, Інга Стралкова-Аболдзіна, Анатоль Кот, Астап Ступка, Дмітрый Арлоў, Ірына Лачына, Ягор Пазенка разам са сваімі калегамі не скупіліся на ўсмешкі і аўтографы.

Дубровно, Listapad, Лістапад 2011, кинофестиваль, синема, искусство, Минск, кино, фильм, режисер, актёр, жюри, театр

Быў заўважаны ў артыстычнай кагорце і прадстаўнік Віцебшчыны – супрацоўнік лясной гаспадаркі браслаўскага краю Міхаіл Барсковіч, які сыграў галоўную ролю ў расійскім фільме Бакура Бакурадзэ “Паляўнічы”.

А якія цудоўныя і таленавітыя людзі пага-дзіліся ўвайсці ў склад шматлікіх журы сёлетняга “Лістапада”!

Дубровно, Listapad, Лістапад 2011, кинофестиваль, синема, искусство, Минск, кино, фильм, режисер, актёр, жюри, театр

Асноўны конкурс ігравога кіно судзіла міжнародная каманда пад кіраўніцтвам кыргызскага рэжысёра, любімца самых прэстыжных фестываляў Актана Арыма Кубата. Дарэчы, гэты мілы чалавек адразу спадабаўся беларускай публіцы. Асабліва запомніўся яго нацыянальны кыргызскі галаўны ўбор, які ён, між іншым, падарыў Дырэкцыі фестываля. А каб ўзначаліць журы конкурса маладога ігравога кіно “Маладосць на маршы”, аўстралійскі прадзюсар Кэтрын Шэлпер адолела тысячы кіламетраў.

У асноўным конкурсе дакументальнага кіно апошняе слова было за прызнаным расійскім рэжысёрам, паважаным настаўнікам многіх пачынаючых творцаў Марынай Разбежкінай. А вось лепшых маладых дакументалістаў выбірала каманда на чале з рэжысёрам, прэзідэнтам Расійскага фестывалю антрапалагічных фільмаў Андрэем Галаўнёвым.

Журы кінапрэсы таксама склалі адметныя кіназнаўцы і журналісты Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана. Між іншым, ўсе яны адзначылі, што наш “Лістапад” – фестываль знакавы і асаблівы ў свеце кіно, са сваёй непаўторнай атмасферай і разнастайнай праграмай. І гэта пры тым, што на планеце існуе больш за 4 тысячы падобных форумаў.

Шмат прыемнага сказалі ў адрас фестываля і члены журы на чале з любімым дзіцячым рэжысёрам Уладзімірам Грамацікавым, што судзілі ХІІІ конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік-2011”.

Адным словам, цікавых людзей на мерапрыемствах нашага кінафорума было заўважана шмат. За адзін лістападаўскі тыдзень Мінск сабраў больш за паўтары сотні гасцей са свету кіно. Але, канешне, галоўным падарункам форума беларускім гледачам сталі фільмы – цудоўныя, глыбокія, эмацыянальныя. Праграму “Лістапада” склалі работы не толькі мэтраў экрана, але і пакуль яшчэ невядомых шырокаму гледачу творцаў.

Толькі пра кіно

Дубровно, Listapad, Лістапад 2011, кинофестиваль, синема, искусство, Минск, кино, фильм, режисер, актёр, жюри, театр

Дык якое кіно сёння, на думку фестываля “Лістапад”, глядзець модна і цікава? Якія сучасныя фільмы лічацца вяршкамі гэтай вобласці мастацтва? Вядомы беларускі кіназнаўца, праграмны дырэктар ігравога кіно форума Ігар Сукманаў без ценю сумнення адказвае, што кіно павінна быць рознае, але абавязкова створанае з таленавіта, з творчым і наватарскім падыходам. Толькі тады чалавек будзе яго глядзець з асалодай. А галоўнае – “з шырока адкрытымі вачыма”. Дарэчы, апошняе сёлета і стала слоганам фестывалю.

Канешне, вялікі інтарэс ў нашай публікі выклікалі стужкі асноўнага конкурса. Сюды трапілі 11 работ, якія сёння прэзентуюць асобныя шляхі развіцця сусветнага кінематографа. Расіяне прадставілі суровую сацыяльную драму “Паляўнічы” Б.Бакурадзэ і дынамічную глядацкую стужку “Шапіто-шоў” С.Лобана. Палякі прыехалі з фільмам на гістарычную тэматыку “Чорны чацвер” А.Краўзэ і сямейнай гісторыяй “Эрратум” М.Лехкі. Сербы здзівілі эксперыментальнай работай “Белы-белы свет” А.Ноўкавіча. Яшчэ доўга беларускі глядач не забудзе эратычную і паэтычную стужку “Толькі паміж намі” харвата Р.Грліча. Рэальны погляд на чалавечае жыццё прадэманстраваў славацка-чэшскі фільм Зузаны Ліова “Дом”. Блізкай гледачу аказалася азербайджана-расійская работа “І не было лепшага брата” М.Ібрагімбекава. Адразу тры практычна дакументальныя гісторыі аб’яднала стужка “Маці” М.Манчэўскага. Эстонска-нямецкі фільм “Дзённікі з Пола” стаў сапраўднай споведдзю рэжысёра К.Краўса. І, нарэшце, К.Мітулеску паказаў іншае румынскае кіно ў стужцы “Каханак”.

Падобныя тэмы знайшлі адлюстраванне і ў фільмах рэжысёраў конкурса “Маладосць на маршы”. Праўда, іх работы адрозніваліся характэрным смелым, нават, бунтарскім по-глядам на кінамастацтва.

Да таго ж, беларускія гледачы атрымалі магчымасць пабачыць адразу некалькі пазаконкурсных праграм. Сярод іх было шмат расійскіх, французскіх, польскіх, паўднёва-карэйскіх фільмаў, фаварытаў міжнародных фестываляў, рэтраспектыва работ легендарнага галандца Ёса Стэлінга, кінаальманахі з Бразіліі і Мексікі, іранскія кароткаметражкі пад назвай “100”.

Што датычыцца работ беларускіх рэжысёраў, то на сёлетнім “Лістападзе” нашы суайчыннікі былі прадстаўлены толькі ў праграмах дакументальнага кіно і “Лістападзіка”. Але, затое, гэтыя работы былі цікавыя, моцныя і яркія, пра што пазней гаварылі як гледачы, так і журы.

У віры падзей

Дубровно, Listapad, Лістапад 2011, кинофестиваль, синема, искусство, Минск, кино, фильм, режисер, актёр, жюри, театр

“Лістапад-2011” прапанаваў свайму гледачу завітаць не толькі ў кіно, але і на шэраг іншых мерапрыемстваў. Беларусы вучыліся палымянаму танцу разам з Веньямінам і Алікай Смехавымі ў праекце “12 месяцаў танга”, дзе музыка злілася з вершамі паэтаў Срэбнага веку. Дарэчы, корні гэтага сямейнага дуэта, як аказалася, вядуць у Беларусь. Так што, сустрэча была невыпадковай.

Яшчэ адна знакамітая сям’я, на гэты раз французская, запрасіла нашых гледачоў па кіна-канцэрт “Жорж Мельес” — сапраўднае падарожжа ў тыя часы, калі кінематограф толькі рабіў першыя крокі. Менавіта тады французскі рэжысёр і сапраўдны чараўнік шырокага экрана Жорж Мельес прыдумаў шматлікія фокусы і прыёмы, так папулярныя ў кінематографе ў нашы часы. Дарэчы, галоўнымі героямі мерапрыемства сталі нашчадкі генія – Мары-Элен і Лоранс Леэрыссэ.

Шмат сюрпрызаў падрыхтавалі для “Лістапада” і палякі. Па-першае, яны прывезлі ў Мінск фантастычнае авангарднае шоў-перформанс “Планета Лем”. Дарэчы, квіткі туды можна было не толькі купіць, але і выйграць у спецыяльным конкурсе для дзяцей і бацькоў “Ці ёсць жыццё на Марсе?” Па-другое, польскі бок арганізаваў і правёў на фестывалі мінскую сесію міжнароднай адукацыйнай праграмы ў вобласці стварэння і прасоўвання дакументальных фільмаў “Драгон Форум”.

Падчас сёлетняга “Лістапада” прайшлі і іншыя майстар-класы. Напрыклад, таямніцамі тэлевізійнага і артыстычнага жыцця падзяліўся з беларусамі вядомы медыйны персанаж нашай сучаснасці, які сёння паспяхова сумяшчае кар’еру тэлевядучага, артыста і старшыні ТРА “Саюз” Ігар Вугольнікаў.

Галоўныя героі “Лістапада-2011”

І, нарэшце, адказ на галоўнае пытанне: хто і за што сёлета атрымаў прызы “Лістапада-2011”? І пачнем з рашэння міжнароднага журы кінематаграфістаў асноўнага конкурса ігравога кіно. Скажу адразу, напэўна, з усёй Беларусі яно асабліва парадавала жыхароў Віцебскай вобласці. Так, Гран-пры “Золата Лістапада” атрымаў фільм з нашым земляком у галоўнай ролі “Паляўнічы” Б.Бакурадзэ.

Дубровно, Listapad, Лістапад 2011, кинофестиваль, синема, искусство, Минск, кино, фильм, режисер, актёр, жюри, театр

А вось міжнароднае журы конкурса ігравога кіно “Маладосць на маршы” лепшай работай абрала мексіканскую стужку “На поўнач дарогі няма” Р.Перэскана. Менавіта тут рэжысёр змог аб’яднаць цеплыню і ўзаемаразуменне між людзьмі, вытанчанасць і гумар жыцця з яго вечнымі праблемамі і кароткімі імгненнямі шчасця.

Гран-пры асноўнага конкурса дакументальнага кіно паехала ў нашу краіну-суседку Польшу да спадара В.Староня з яго фільмам “Урок аргентынскага”. Беларуская стужка “Інакіня” прызнанага рэжысёра Галіны Адамовіч была ўзнагароджана дыпломам “За яркае адлюстраванне духоўнага шляху чалавека”. Таксама гэту пранікнённую работу адзначылі Прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка «За гуманізм і духоўнасць у кіно» і Спецыяльным прызам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў намінацыі “Разам”.

Дубровно, Listapad, Лістапад 2011, кинофестиваль, синема, искусство, Минск, кино, фильм, режисер, актёр, жюри, театр

Сярод дакументальных фільмаў маладых кінематаграфістаў лепшым стала кыргызская стужка “Стойбішча” А.Насырава. З беларусаў атрымала дыплом “За вернасць традыцыі” Кацярына Махава з работай “Званар”.

Да таго ж, спецыяльны прыз праекта “Драгон Форум” таксама застаўся ў нашай краіне: яго ўручылі рэжысёру Вікторыі Колчынай і аператару Альберту Ермакову за дакументальны фільм “Знікнуўшыя назаўсёды”.

Міжнароднае журы конкурса фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” лепшым фільмам прызнала “Нявесту чорта” З.Трошка. А прыз “Залаты “Лістападзік” атрымала нямецкая карціна “Паляванне за скарбамі Ганібала” П.Ціма. Беларускі фільм “Рыжык ў Залюстэраччы” А.Туравай быў узнагароджаны спецыяльнымі прызамі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама – партнёра сувязі фестывалю мабільнага аператара “LIFE”.

Міжнароднае журы кінапрэсы без сумнення аддало прыз “Серабро Лістапада” македонскаму фільму “Маці” М.Манчэўскага. А прыз сімпатый гледачоў «Бронза Лiстапада» атрымала эстонска-нямецкая карціна «Дзённікі з Пола» К.Краўса.

Хаця, шчыра кажучы, ніхто на гэтым чароўным свяце мастацтва і таленту “Лістапад-2011” не застаўся без узнагарод. Бо ўсе прысутныя атрымалі самы каштоўны на свеце прыз – сустрэчу з унікальнымі людзьмі і іх творамі. Тыдзень з 5 по 12 лістапада праляцеў непрыкметна, але пакінуў глыбокі след ў культурным жыцці як Беларусі, так і многіх краін свету.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота belta.by, belapan.by, listapad.com, top10.ua, nv-online.info, kp.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *