Фотографии не врут: эмоции говорят о неподдельном интересе

Дубровно, дети, язык, библиотека

«Роднае слова — святы ізумруд», — так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба?  Пра гэта, 20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, разважалі навучэнцы сярэдняй школы №1 г.Дуброўна iм.А.А.Нiкандравай.
Дубровно, дети, язык, библиотека

Для гэтага работнікі сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А.А. Дударава арганізавалі свята роднай мовы «Родная мова — бясцэнная спадцына». Асноўнай мэтай мерапрыемства было данесці да кожнага дзіцяці тое, што наша мова  вельмі  мілагучная, непаўторная, яскравая,  і мы павінны не толькі валодаць ёй, але і захаваць яе. Бібліятэкары пазнаёмілі школьнікаў з багатай духоўнай спадчынай беларускага народа.

— Беларуская мова засталася нам у спадчыну ад нашыхдзядоў і прадзедаў. Наша моўная культура надзвычайбагатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях, мудрых прыказках, у спецыяльных загадках і магічна-таямнічых замовах, — адзначыла бібліятэкар Алеся Селюкова.
Дубровно, дети, язык, библиотека

Напачатку дзеці даведаліся аб паходжанні Дня роднай мовы. Затым называлі самыя прыгожыя і пяшчотныя беларускія словы, разважалі аб тым, за што яны любяць беларускую мову. Вучнi з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, дзе яны паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, успаміналі прыказкіі прымаўкі, а таксама адказвалi на пытанні аб нашай краіне.

— Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць — адзiн са шляхоў выхавання любовi да сваёй Радзiмы, – лічыць Алеся Селюкова.— Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Веданне роднай мовы далучае нас да багатай духоўнай і матэрыяльнай культуры працавітага і мудрага беларускага народа .Важна, каб моладзь ведала і шанавала гісторыю сваіх продкаў. Адказнасць за гэта ляжыць толькi на нас — дарослых.

Дубровно, дети, язык, библиотека

Таццяна БАЗЫЛЕВА.