В Дубровно прошел День подписчика

У раёне працягваецца падпісная кампанія на другі сёлетні квартал. Не застаюцца ў баку ад яе і супрацоўнікі раённай газеты. 21 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі г.Дуброўна прайшоў традыцыйны Дзень падпісчыка. Пачатак мерапрыемства быў запланаваны на 10 гадзін, але некаторыя нашы чытачы вырашылі прыйсці раней. Сярод іх і Зінаіда Дудаўцова:

— Колькі вас чытаю, сказаць не магу — настолькі я даўно адданая падпісчыца, — падзялілася Зінаіда Іванаўна. — Люблю «Дняпроўку» за народнасць.

Тэмы актуальныя вы асвятляеце і трымаеце руку на пульсе. Падабаецца, што ў газеце можна ўбачыць твары знаёмых і сяброў, прачытаць гісторыі іх жыцця. Газета стала часткай майго жыцця, яна дапамагае быць у курсе ўсіх падзей нашага раёна.

Падчас такіх нязмушаных гутарак разумееш: для жыхароў раёна «Дняпроўская праўда»  па-ранейшаму застаецца важнай крыніцай навін і пляцоўкай для таго, каб выказаць сваё ўласнае меркаванне. Таму выпісвайце раённую газету і заставайцеся з намі.

Таццяна БАЗЫЛЕВА