Гісторыя з фатаграфіяй
Зусім нядаўна разам з усёй рэспублікай Дубровеншчына ўрачыста адзначыла 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстасць — гэта заўсёды прыгожа, запамінальна. Але шлях да вызвалення быў даўжынёй у 1130 векапомных дзён: столькі дзён знаходзіўся пад акупацыяй Дубровенскі раён.
Сярэдзіна ліпеня 1941 года. Тады на тэрыторыі нашага раёна ўжо ў акружэнні трымалі абарону 18-я Казанская стралковая дывізія палкоўніка К.В.Свірыдава, 73-я стралковая дывізія палкоўніка А.І.Акімава, Першая Маскоўская (Пралетарская) дывізія палкоўніка Я.Г.Крэйзера і зводны атрад Барысаўскага ваеннага вучылішча пад камандаваннем маёра Гаргашвілі.
Нашы часці вырваліся з акружэння. 17 ліпеня 1941 года Дубровенскі раён быў акупіраваны. Акупіраваны, але не пакораны. Амаль да самай акупацыі раёна працягвалася мабілізацыя, дзейнічаў створаны райваенкаматам заградатрад.
У Новай Тухіні сакратар партарганізацыі тутэйшага сельсавета Васіль Свойнікаў з групай таварышаў вылоўліваў дыверсантаў, асабіста сам дапамагаў нашым адступаючым войскам у пераправе цераз Днепр, затым у выхадзе з акружэння. Створаная ім падпольная група дзейнічала да позняй восені 1942 года, калі была выкрыта і амаль уся знішчана.
На месцы жорсткіх баёў нашы жанчыны, дзяўчаты, падлеткі падбіралі і лячылі параненых савецкіх воінаў, хавалі ад ворагаў. Так было ў Юкаве, Барадзіно.
3 самага пачатку падпольны рух пачаў набываць арганізаваны, кантралюемы характар. Яго накіроўвалі прадстаўнік ЦК КП(б)Б і Віцебскага абкама партыі І.С.Шурман, былы другі сакратар Дубровенскага райкама партыі С.С.Максіменка, загадчык ваеннага аддзела райкама партыі І.М.Леўчанка, кіраўнік мясцовага маслапрама А.П.Кудрашоў, пазней — партызанскія камбрыгі К.С.Заслонаў, В.У.Бойка, А.Ф.Данукалаў, І.Р.Шлапакоў.
Падпольныя групы дзейнічалі ў Дуброўна, на станцыі Асінаўка, у Станіславове і цэлая падпольная арганізацыя — у Асінторфе. Прамыя дыверсійныя дзеянні падпольшчыкі спалучалі са зборам разведвальнай інфармацыі, зброі і інш. — усё гэта перадавалася партызанам. Паступала ў партызаны і людское папаўненне з ліку мясцовых патрыётаў, з патрыятычна настроеных ваеннапалонных і саміх падпольшчыкаў.
У 1943 годзе Дубровеншчына стала прыфрантавой паласой. І дапамога Чырвонай Арміі стала яшчэ больш значнай. Асабліва яе адчувалі нашы перакінутыя з-за лініі фронту дыверсійныя атрады «Грозны», «Сокал».
А на франтах Вялікай Айчыннай біліся з ворагам тысячы сыноў зямлі дубровенскай. Яны набліжалі яе вызвале якое прыйшло ў кан чэрвеня 1944 года.
На здымку: вось яны ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — уражэнцы Дубровеншчыны і вызваліцелі Дубровенскага раёна А.К.Габрусеў, М.К.Глазуноў, У.П.Падзігун, А.А.Ракіцянскі, М.І.Смарчкоў. Яны прыехалі на светкаванне 55-годдзя вызвалення раёна з розных гарадоў у Дуброўна, і падзяліцца ўспамінамі аб былых паходах.