Дубровенский льнозавод посетила Татьяна Ерёма, председатель областного комитета профсоюза работников АПК

Гэтымі пагожымі восеньскімі днямі ставіцца кропка на асноўных этапах сельскагаспадарчага года. І калі пакрыху спадае напружанасць працы хлебаробаў, то на льняных палетках запавольвання не назіраецца: спяшаюцца льнаводы сабраць ўраджай так, каб атрымаць максімальную якасць трасты.

Днямі на палях ААТ «Дубровенскі льнозавод» пабывала старшыня Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярома.

— Падчас жніва мы шмат увагі надаём камбайнерам, вадзіцелям. Гэта правільна і важна. Але ж гэтай жа парой шмат намаганняў прыкладаюць і людзі, якія вырошчваюць стратэгічна важную для эканомікі краіны культуру — лён. Таму сёння мы вырашылі адзначыць лепшых працаўнікоў мех­атрада Дубровенскага льнозавода. Гэты калектыў працуе вельмі вынікова: і па выкананні дзяржзаказа, і па тэмпах уборкі, і па ўраджайнасці — ён лідар на Віцебшчыне, — адзначыла Таццяна Ярома.

Так, на 22 верасня тут убрана 77% плошчаў, адведзеных пад гэту культуру, нарыхтавана больш за 8 тыс тон ільнотрасты сярэднім нумарам 0,93. Пры ураджайнасці 40ц/га, якая на 5 ц/га больш за сярэднеабласны паказчык. А гэта значыць, што не будуць пуставаць новыя льнозавадскія шохі  на 7,5 тысячы тон, якія былі  ўведзены ў строй у ліпені 2020 года.

— Гэты год для льна вельмі складаны, — адзначыў дырэктар завода Анатоль Басянкоў. — Надвор’е зноў не спрыяла нашым планам, час уборкі з-за непагадзі расцягнуўся, а сільныя ветры палажылі 80% плошчаў. Таму зараз мы мабілізавалі ўсе сілы, каб убраць лён, захаваць яго якасць. Гэта разумеюць і працаўнікі нашага прадпрыемства, працуюць адказна, добрасумленна, сочаць за станам тэхнікі і тэхналагічнымі па­трабаваннямі. Таму нягледзячы на абставіны па аб’ёмах выкананых работ мы выходзім на ўзро­вень мінулага года, — падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства. — Наша прадукцыя экспартуецца ў Кітай, Прыбалтыку, Расію, Польшчу, Румынію. Прадпрыемства будзе поўнасцю забяспечана сыравінай для вытворчасці да новага ўраджаю, пад які ўжо вядзецца закладка трывалага падмурку: вызначылі палі, уносяцца гліфасаты, мінеральныя ўгнаенні, у першую чаргу, калійныя, вя­дзецца ўзворванне глебы, — пералічыў Анатоль Басянкоў. — Работы шмат, выконваць яе патрэбна своечасова і якасна, таму механізатарам за іх працу вялікі дзякуй.

У гэты дзень на 125-гектарным полі каля вёскі Лосеўка атрымалі падзяку за працу і падарункі ад абкама і райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Міхаіл Белахвост, Юрый Балашоў, Арцём Васюковіч, Сяргей Бабкоў.

Падзяку ад Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі дырэктар ААТ «Дубровенскі льнозавод» Анатоль Басянкоў і галоўны аграном прадпрыемства Уладзімір Якуцёнак. Да таго ж Дубровенскі райвыканкам і райкам прафсаюза работнікаў АПК падаравалі прадпрыемсту мікравалновую печ  ў памяшканне для прыёма ежы.

 Алена КАРСАКОВА.