Две семьи животноводов из сельхозпредприятия «Герой» вышли победителями районного соревнования Дубровенщины
На гэтым здымку вы бачыце жывёлаводаў ААТ “Герой”, якія па выніках работы за мінулы год выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва.
Сямейная пара Ігар Міхайлавіч і Таццяна Ціханаўна Радзьковы на сваташыцкай ферме даглядаюць цялушак для ўзнаўлення статка. Працуюць таксама добрасумленна, як на сваім падвор’і, таму жывёла расце здаровая і хутка набірае вагу. Сутачныя прывагі кожнай жывёліны ў іх групе ў сярэднім склалі 736 грамаў. Гэта лепшы паказчык у раёне.
Галіна Мікалаеўна Іўкіна разам з мужам Канстанцінам Ільічом даглядаюць маладняк буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту. Кожнае цяля ў іх групе за суткі ў мінулым годзе прырастала на 763 грамы.
На злёце перадавікоў сельскай гаспадаркі Радзьковы і Іўкіны былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Андрэй КВІР