«Дняпроўская праўда», ГАИ и «Белтехосмотр» провели совместный рейд на дубровенских дорогах

Дубровно, Дубровенский район, декада Гостехосмотр, техосмотр, ГАИ, Белтехосмотр, рейд, дорога, водитель, авто, ПДД, машина, права, правила

З завяршэннем зімы паток транспартных сродкаў значна павялічваецца, павышаецца інтэнсіўнасць дарожнага руху, а, значыць, і рызыка ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў. Каб не дапусціць аварый на дарогах неабходна кожнаму вадзіцелю строга прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху і перш за ўсё выязджаць на дарогу на спраўным аўтамабілі ці матацыкле. Тэхнічны стан іх неабходна перыядычна правяраць на спецыяльных дыягнастычных станцыях, па заключэнні якіх спецыялісты УП “Белтэхагляд” выдаюць допуск да ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху.

З 20 па 30 сакавіка Упраўленне ДАІ МУС, УП “Белтэхагляд” і транспартная інспекцыя Мінтранса праводзяць дэкаду пад назвай “Дзяржтэхагляд”, галоўнай мэтай якой з’яўляецца ўзмацненне кантролю за своечасовым прадстаўленнем транспартных сродкаў на дыягнастычныя станцыі на перыядычны тэхагляд.

Як дубровенскія аўтамабілісты захоўваюць гэты пункт Правілаў дарожнага руху? Менавіта такая мэта сумеснага рэйду па дарогах раёна работнікаў ДАІ, УП “Белтэхагляд” і рэдакцыі райгазеты “Дняпроўская праўда”.

Дзяржаўтаінспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Аляксандравіч Тураў перыядычна спыняў праязджаючыя міма аўтамабілі і разам з інжынерам па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху УП “Белтэхагляд” Анатолем Міхайлавічам Немчыкавым правяралі дакументы вадзіцеляў, пры гэтым, перш за ўсё, цікавіліся ці своечасова аўтамабіль прадстаўлены на перыядычны дзяржтэхагляд.

Варта адзначыць, што большасць вадзіцеляў, якіх у той дзень спыніў работнік патрульна-паставой службы, у вызначаны тэрмін прадставілі свае аўто на дзяржтэхагляд. І ўсё ж не ўсе аўтаўладальнікі выконваюць такое патрабаванне правілаў дарожнага руху.

У ходзе дакументальнай праверкі было выяўлена, што чатыры вадзіцелі кіравалі аўтамабілямі, якія ў вызначаны час не прайшлі дзяржтэхагляд. На гэтых вадзіцеляў дзяржаўтаінспектар склаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, наклаў штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (17,5 тысячы рублёў) і папярэдзіў, што пры паўторным затрыманні за такое парушэнне правілаў дарожнага руху памер штрафу будзе павялічаны да 2 базавых велічынь.

І тут варта нагадаць, што з 1 красавіка памер 1 базавай велічыні будзе роўны 100 тысячам рублёў. Гэта значыць, што штраф за любое парушэнне правілаў дарожнага руху аўтаматычна ўзрастае амаль у тры разы. Вось і задумайцеся, паважаныя вадзіцелі, ці не паспяшацца вам на дыягнастычную станцыю для прадстаўлення аўтамабіля на тэхагляд?

Дубровно, Дубровенский район, декада Гостехосмотр, техосмотр, ГАИ, Белтехосмотр, рейд, дорога, водитель, авто, ПДД, машина, права, правила

Інжынера па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху УП “Белтэхагляд” А.М.Немчыкава непакоіць і тое, што наступае вясна, а сельгаспрадпрыемствы раёна, як і ў мінулыя гады, пакуль прадставілі на дыягнастычную станцыю на тэхагляд толькі па аднаму-два аўтамабілі, якія выязджаюць у рэйсы за межы гаспадаркі і раёна. Тыя ж аўтамабілі, якія перавозяць грузы ўнутры гаспадаркі, часцей за ўсё эксплуатуюцца без праходжання тэхагляду. А гэта парушэнне Правілаў дарожнага руху, бо дарожна-транспартныя здарэнні па тэхнічных прычынах адбываюцца не толькі на аўтамагістралях, але і на сельскіх дарогах.

А.М.Немчыкаў прасіў праз газету нагадаць, што ўладальнікі матацыклаў, скутэраў і мапедаў таксама павінны паспяшацца на дыягнастычную станцыю для прадстаўлення сваіх двухколавых сродкаў руху на дзяржтэхагляд.

Словам, каб засцерагчыся ад непрыемнасцяў у дарозе, кожны вадзіцель павінен пераканацца ў спраўнасці свайго транспартнага сродку, прадставіўшы яго на дзяржтэхагляд на дыягнастычную станцыю, якая размешчана на тэрыторыі аўтапарка № 12 у горадзе Дуброўна, у любы дзень акрамя нядзелі і панядзелка з 9 да 18 гадзін.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *