Лучшим сельским клубом Дубровенщины назван СДК Калиновки

Дубровно,дубровенский,витебская,докшицы,конкурс,дом культуры,калиновка,

А.Я.Морозова

19 сакавіка на заключны этап абласнога агляду-конкурса на лепшую пастаноўку работы сельскіх устаноў культуры ў Докшыцы з’ехаліся ўсе самые таленавітыя артысты самадзейнасці Віцебшчыны. Па выніках конкурса сярод пераможцаў былі названы і нашы землякі. У намінацыі «Лепшая сельская ўстанова культуры клубнага тыпу» дыплом атрымалі работнікі Калінаўскага СДК (дырэктар — Антаніна Якаўлеўна МАРОЗАВА).
—Тое, што Калінаўскі сельскі Дом культуры перамог у дадзенай намінацыі невыпадкова, — расказвае начальнік аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама Людміла Аляксееўна Дударава. — Справа ў тым, што калектывы «Калінаўскія маладзіцы» і «Глыбінка» пастаянна прымаюць удзел у розных раённых і абласных конкурсах. І, дарэчы, іх выступленні заўсёды арыгінальныя і запамінальныя.
Віншуем работнікаў Калінаўскага сельскага Дома культуры і жадаем новых перамог.
Вікторыя АЛЯКСАНДРАВА.
Здымак з архіва
Калінаўскага СДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *