Районное объединение организаций профсоюзов защитит интересы дубровенцев
З мэтай павышэння ўзроўню жыцця, матэрыяльнага дабрабыту членаў прафсаюзаў і іх сямей і каардынацыі дзеянняў па абароне іх працоўных і законных інтарэсаў, умацавання салідарнасці і адзінства прафсаюзнага руху у раёне створана структурнае падраздзяленне Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — Дубровенскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якое ўзначальвае І.У.Сокалава.
Ірына Уладзіміраўна Сокалава нарадзілася ў 1976 годзе ў г.Дуброўна. Закончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці “Беларусская мова і літаратура”. Працоўную дзейнасць І.У.Сокалава пачынала ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, на працягу чатырох год была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Расасенскай сярэдняй школы Дубровенскага раёна.
І.У.Сокалава некаторы час працавала ва ўстанове “Рэдакцыя газеты “Дняпроўская праўда і праграммы радыёвяшчання “Дубровенскі радыёвеснік”.
З 2005 па сёняшні дзень зноў займалася педагагічнай дзейнасцю, выкладала беларускую мову і літаратуру ў Мардашэвіцкай базавай, Кляноўскай сярэдняй школы, з 2009 года займала пасаду дырэктара Ляхаўскай базавай школы нашага раёна.
У 2010-2013 г. — дырэктар ўстановы адукацыі “Дзяржаўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа №2 г.Дуброўна.
У апошні час працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №2 г.Дуброўна.
— У сваёй новай рабоце на пасадзе кіраўніка Дубровенскага раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў я буду кіравацца задачамі, якія стаяць перад Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, — гаворыць старшыня Дубровенскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Ірына Уладзіміраўна Сокалава. — Распрацоўваць стратэгію і тактыку прафсаюзных арганізацый, праграмныя дакументы і палажэнні прафарганізацый, узаемадзейнічаць з распарадчымі і выканаўчымі органамі ўлады па прыняцці нарматыўных правіл, актаў, якія рэгулююць сацыяльна-працоўчыя адносіны. Будзем абараняць законныя інтарэсы членаў прафсаюзаў, садзейнічаць занятасці і павышэнню ўзроўня жыцця насельніцтва раёна, яго аздараўленню, развіцця культуры, масавай фізічнай ультуры і спорту, арганізацыі творчасці, досуга і адпачынку працоўных.
Офіс Дубровенскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў знаходзіцца ў будынку райвыканкама, кабінет №98, кантактны тэлефон 8-033-358-67-63.
Падрыхтавала Лідзія ЧАПЯЛОВА.