В Дубровно станет больше современных магазинов

Дубровно, Беларусь, День работников торговли, продавец, праздник, магазин, райпо, покупатель

У апошнюю нядзелю ліпеня ў краіне будзе адзначацца Дзень работнікаў гандлю. Аб тым, чым напоўнены будні работнікаў Дубровенскага спажывецкага таварыства, я даведалася ў выконваючай абавязкі першага намесніка старшыні праўлення раённага спажывецкага таварыства Тамары Аляксандраўны Пырсакавай, начальніка планава-эканамічнага аддзела райпа Святланы Аляксееўны Каткоўскай і намесніка старшыні праўлення райпа па кадрах, арганізацыйна-кааператыўнай і ідэалагічнай рабоце Наталлі Дзмітрыеўны Варонінай.

ТП—У сістэме Дубровенскага райпа на сённяшні дзень працуюць 480 чалавек, — уступае ў дыялог Тамара Аляксандраўна Пырсакава. — Увага і добразычлівасць у адносінах з пакупнікамі, добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў у спалучэнні з абавязковым прафесіяналізмам з’яўляюцца гарантыяй поспеху ў нашай рабоце.

ЛЧ—Давайце і пагаворым аб тым, наколькі паспяхова працуе ўся сістэма спажывецкай кааперацыі раёна ў 2011 годзе.

С.А.Каткоўская: — За шэсць месяцаў гэтага года тавараабарот па райпа склаў 21 мільярд 43 мільёны рублёў — тэмп росту ў супастаўных цэнах 113,7 працэнта. Забяспечана выкананне прагнознага паказчыка (план 110 працэнтаў).

Удзельная вага рознічнага тавараабароту ў райцэнтры складае 48,3 працэнта ў агульным тавараабароце. У райцэнтры пастаянна ўводзіцца ў эксплуатацыю новае жыллё, паяўляецца шмат навасёлаў, якія засяляюць новыя кватэры, набываюць мэблю, складаную бытавую тэхніку, электратавары. Усё гэта можна набыць і набываецца ў магазінах спажывецкай кааперацыі, якія прымаюць заяўкі, працуюць пад заказ. Мы стараемся працаваць для людзей і ў нас гэта добра атрымліваецца.

ЛЧ—Што ўяўляе сабой гандлёвая сетка спажывецкай кааперацыі раёна?

Т.А.Пырсакава:Дубровенскае райпа ажыццяўляе сваю дзейнасць праз 68 стацыянарных магазінаў, 5 аўтамагазінаў, сістэматычна арганізуе работу выязнога гандлю за межы раёна па Віцебскай вобласці і ў гарадскім пасёлку Красны Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Для зручнасці пакупнікоў мы арганізавалі работу 62 гандлёвых кропак без перапынку на абед. Без выхадных працуюць 59 магазінаў. За 2010 год былі праведзены 44 выставы-продажы тавараў нехарчовай групы па зніжаных цэнах, 289 выставак-продажаў, 29 кірмашоў, 10 расшыраных ярмарак па продажу сельгаспрадукцыі. Сума дадатковага тавараабароту ад актыўных форм продажу склала 692 мільёны рублёў. Па аналагічнай схеме працуем і сёлета: нашы спецыялісты займаюцца правядзеннем выставаў-продажаў тавараў па зніжаных цэнах, арганізацыяй і правядзеннем кірмашоў і выязнога гандлю.

З кожным годам ў раёне становіцца ўсё больш маланаселеных пунктаў, у якіх утрыманне гандлёвых кропак прыносіць райспажыўтаварыству вялікія страты. Таму ў апошні час актывізуем работу ў сельскай мясцовасці нашых аўтамагазінаў. Зараз у нас 5 сучасных мадэрнізаваных аўталавак на колах. Сярэднямесячны рознічны тавараабарот аднаго аўтамагазіна складае 40 мільёнаў рублёў.

Заўсёды значна перавыконваюць планы па тавараабароту прадаўцы аўтамагазінаў Алена Мурмалка і Наталля Ермалюгіна, якія нярэдка здаюць месячнай выручкі на 50 і больш мільёнаў рублёў. Разам з вадзіцелямі Мікалаем Панаскіным і Мікалаем Марэцкім прадаўцы аўталавак штодзённа адпраўляюцца ў паездкі па раёну, абслугоўваюць пакупнікоў не толькі ў адведзеных месцах, але, і па іх просьбе, і пад’язджаюць дадому, паколькі старыя людзі па стану здароўя не заўсёды самі могуць дабрацца да месца прыпынку аўтамагазіна.

Дубровно, Беларусь, День работников торговли, продавец, праздник, магазин, райпо, покупатель

ЛЧ—Якая роля ў рознічным тавараабароце райпа адводзіцца вытворчасці спажывецкіх тавараў, уласнай прадукцыі, нарыхтоўкам?

С.А.Каткоўская: Вытворчасцю спажывецкіх тавараў займаецца швейны цэх райспажыўтаварыства. Тэмп росту вытворчасці спажывецкіх тавараў за 6 месяцаў 2011 года склаў 114,2 працэнта пры прагнозе 105 працэнтаў. У сумарным выражэнні цэх выпусціў прадукцыі на 505 мільёнаў рублёў, выкананне прагнознага паказчыка склала 168,2 працэнта. Прадукцыя швейнага цэха — пасцельная бялізна, іголкапрабіўныя коўдры, падушкі і іншыя вырабы — карыстаюцца попытам не толькі ў пакупнікоў нашага, але Аршанскага і іншых раёнаў вобласці. У цэху працуюць тры чалавекі, узначальвае яго закройшчык Валянціна Уладзіміраўна Дарожкіна.

Т.А.Пырсакава: Выпуск уласнай прадукцыі забяспечвае прад-прыемства грамадскага харчавання шляхам вытворчай рэалізацыі расшыранага асартыменту кандытарскіх і кулінарных вырабаў. У апошні час грамхарч раённага спажывецкага таварыства значна расшырыў свой асартымент: прыступіў да вырабу тортаў і пірожных для продажу на вагу, якія маюць добры пакупніцкі попыт. За расшырэннем і абнаўленнем асартыменту прадукцыі, яе якасці, своечасовымі пастаўкамі на прылавак пільна сочыць інжынер-тэхнолаг Галіна Міхайлаўна Дубавая.

План 6 месяцаў па нарыхтоўках па райспажыўтаварыству выкананы на 119,4 працэнта пры прагнозе 107 працэнтаў. Зараз пачаўся сезон нарыхтовак сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі. Мы ўжо давялі да ведама насельніцтва інфармацыю аб цэнах на ягады (чарніцы, чорныя і чырвоныя парэчкі), гародніну (капусту, агуркі, памідоры) і іншую прадукцыю, круглы год вядзем нарыхтоўку чорных і каляровых металаў, другаснай сыравіны, макулатуры.

Наш нарыхтоўшчык Мікалай Анушын умее наладзіць работу з пастаўшчыкамі нарыхтовак і ў раёне, і за яго межамі. Мікалай Мікалаевіч часта выязджае на Магілёўшчыну і закупляе ў насельніцтва дзікарослую прадукцыю, у прыватнасці, чарніцы, ураджай якой у гэтым рэгіёне заўсёды высокі.

Дубровно, Беларусь, День работников торговли, продавец, праздник, магазин, райпо, покупатель

ЛЧ—Поспех любой справы забяспечваюць людзі. Хацелася б даведацца, як спрацоўвае чалавечы фактар у вашым калектыве. Усё ж такі сабраць калектыў, дзе працуюць амаль 500 чалавек, няпроста…

Н.Д.Вароніна: — Людзі ў сістэме спажывецкага таварыства працуюць добрасумленна. Заработак тых, хто заняты гандлёвым абслугоўваннем, высокі, затое адказнасць за свой участак работы — самая вялікая. Акрамя прафесіянальных навыкаў, да работнікаў прылаўка прад’яўляем такія патрабаванні, як чэснасць у рабоце, у характары — памяркоўнасць, тактоўнасць, вытрымка і, вядома ж, добрасумленнасць.

Культурна, ветліва абслугоўва-юць пакупнікоў і адначасова забяспечваюць добрыя паказчыкі па тавараабароту калектывы магазінаў “Першамайскі” (№ 7), “Родны кут” — у райцэнтры, якія ўзначальваюць Наталля Васільеўна Шынкевіч і Наталля Рыгораўна Несцерава. Па паказчыках рознічнага тавараабароту сярод сельскіх магазінаў вызначаецца калектыў харчовага магазіна Буда (загадчыца Раіса Пятроўна Мажылоўская) і магазін у вёсцы Засценкі (загадчыца Надзежда Міхайлаўна Каранеўская).

ЛЧ—Як падбіраеце кадры для работы ў гандлі, Наталля Дзмітрыеўна?

Н.Д.Вароніна: — Рыхтуем іх самі. Наладзілі абучэнне кадраў рабочых прафесій непасрэдна на вытворчасці. Навічкоў замацоўваем за вопытнымі прадаўцамі ў буйных гандлёвых кропках, якія аснашчаны сучасным абсталяваннем. Старшыя прадаўцы абучаюць моладзь азам сваёй прафесіі. За 2-4 месяцы пры ўмове добрасумленных адносін да працэсу навучання атрымліваецца талковы работнік прылаўка, якому пасля праходжання атэстацыі і прысваення 4 разраду прадастаўляецца месца работы ў невялікай гандлёвай кропцы з невысокім тавараабаротам, дзе адбываецца яго стажыроўка па атрыманай прафесіі. Добра асвоіўшыся ў рабоце, з цягам часу абучаны прадавец паспяхова працуе і ў брыгадзе гандлёвага прадпрыемства. Усім жадаючым з ліку прадаўцоў не пярэчым працягваць вучобу у спецыялізаваных каледжах і ВНУ сістэмы Белкаапсаюза. Напрыклад, зараз у каледжы Белкаапсаюза завочна вучацца прадаўцы Дарына Александрова, Ірына Кузьмічова, аператар Кацярына Кульгавая.

Дубровно, Беларусь, День работников торговли, продавец, праздник, магазин, райпо, покупатель

ЛЧ—Як працуецца ветэранам спажыўкааперацыі сярод вас, маладых, Наталля Дзмітрыеўна?

Н.Д.Вароніна: — Аб гэтым вы лерш у іх спатыйце. Мы цэнім іх мудрасць і вопыт, звяртаемся да іх за парадай. Усё жыццё адпрацавалі ў нашым спажывецкім таварыстве начальнік планава-эканамічнага аддзела Святлана Аляксееўна Каткоўская, начальнік аддзела цэн Антаніна Мікалаеўна Цвёрдая, якая, дарэчы, сёлета адзначыла 35-годдзе работы ў нашай сістэме. Застаюцца вернымі прафесіі і абранаму месцу работы Тамара Рыгораўна Шылава і начальнік аддзела грамадскага харчавання Лілія Піліпаўна Казлова. Вопыт гэтых людзей для нас — неацэнны скарб, які мы стараемся пераймаць.

ЛЧ—І апошняе маё пытанне да вас, Тамара Аляксандраўна. Вы задаволены, як адносяцца да выканання сваіх абавязкаў прадаўцы, спецыялісты? Гэта вельмі добра. А, скажыце, які клопат праяўляе арганізацыя аб умовах працы прадаўцоў, больш якаснага абслугоўвання насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці?

Т.А.Пырсакава: — За 2005-2010 гады праведзены рамонт і ўладкаванне 27 аб’ектаў гандлю ў аграгарадках. Сума затрачаных сродкаў на ўсе віды работ склала 1,7 мільярда рублёў, у тым ліку ўласных сродкаў 1 мільярд рублёў. У 2010 годзе праведзены цякучы рамонт 4 аб’ектаў гандлю ў аграгарадках.

У развіццё сферы гандлю і грамадскага харчавання за 2010 год накіравана 378 мільёнаў рублёў. У мінулым годзе пасля рэканструкцыі ў горадзе Дуброўна адкрыты ўніверсамы “ПрыДняпроўскі” і “Родны кут”, на рэканструкцыю якіх зрасходавана 2 мільярды рублёў уласных сродкаў. Напрыклад, універсам “Родны кут” адпавядае ўсім самым сучасным патрабаванням гандлю, яго гандлёвая плошча складае 450 квадратных метраў, уладкаваны навейшым гандлёвым і халадзільным абсталяваннем, камп’ютарнай сістэмай пры разліках з пакупнікамі. У перспектыве плануем правесці рамонт і перааснашчэнне яшчэ аднаго вядучага па тавараабароту магазіна ў райцэнтры па вуліцы Першамайская (№ 7).

—Як я зразумела з нашага з вамі дыялогу, сябры, гандлёвая сетка Дубровеншчыны пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, што сведчыць аб эканамічным і сацыяльным дабрабыце нашага грамадства. У гандлі пастаянна ўкараняюцца прагрэсіўныя формы абслугоўвання, што з’яўляецца вынікам высокапрафесійнай работы ўсіх, хто задзейнічаны ў гэтай галіне. Дзякуючы нястомнай працы работнікаў спажывецкай кааперацыі вырашаецца адна з найбольш важных сацыяльных задач — задавальненне попыту насельніцтва ў таварах і паслугах. Поспехаў вам у вашай нялёгкай рабоце, удзячных пакупнікоў і ажыццяўлення ўсіх планаў — вытворчых і асабістых!

Лідзія ЧАПЯЛОВА

2 thoughts on “В Дубровно станет больше современных магазинов

  • 30.07.2011 в 9:12 пп
    Permalink

    Всех всех всех работников торговли поздравляю с праздником! Желаю всем работникам здоровья и успехов во всём! Принашу свои извинения редакции газеты что оставляю так много комментариев! Просто вас могут через комментарии только ругать! Пора менять эту тенденцию! Ещё раз с праздником!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 10.08.2011 в 7:37 дп
    Permalink

    Спасибо, Игорь, за комментарии! Пишите как можно больше — редакцию это только радует)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *