Дубровенские молодые комбайнеры создали на полях серьёзную конкуренцию

Дубровно, Дубровенских район, сельское хозяйство, механизаторы, урожай-2011, призы. соревнование

Маладыя героі жніва

У разгары жніво. Побач са сталымі, вопытнымі камбайнерамі на ўборцы ўраджаю старанна працуюць і маладыя хлебаробы.

У ААТ “Прыдубровенскае”, напрыклад, з сямі камбайнавых экіпажаў, якія ў гэтыя гарачыя дні, у прамым і пераносным сэнсе слова, вядуць “бітву” за ўраджай, чатыры — маладзёжныя.

Прычым, менавіта, маладыя камбайнеры на першым этапе ўборкі задаюць тон у спаборніцтве. Маладзёжны экіпаж у складзе братоў Дзмітрыя і Мікалая Чэкчыкавых па стану на 26 ліпеня ўзначальваў спаборніцтва камбайнераў не толькі ў гаспадарцы, дзе працуе, але і ў раёне. На той дзень яны выгрузілі з бункера камбайна 224 тоны збожжа.

На наступны дзень мы пабывалі ў гэтай гаспадарцы. Браты Чэкчыкавы, як і іншыя камбайнеры, на камбайне КЗС-1218 убіралі авёс.

Дзмітрый Чэкчыкаў расказаў, што гэта яго чацвёртае жніво ў ранзе старшага камбайнера. Столькі ж гадоў ён працаваў памочнікам камбайнера.

Нягледзячы на малады ўзрост, у яго актыве ёсць значныя працоўныя перамогі. У мінулым годзе ён разам з памочнікам Уладзімірам Дралавым на камбайне КЗС-1218 намалаціў 1280 тон збожжа. Экіпажу было прысуджана другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве і маладыя камбайнеры прымалі ўдзел у “Дажынках-2010” у Лідзе, дзе былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Сёлета Дзмітрый Чэкчыкаў на жніве працуе разам з братам Мікалаем, які вучыцца ў Дубровенскім прафтэхліцэі. Па словах дырэктара ААТ “Прыдубровенскае” Алега Сямёнавіча Валадкевіча, браты Чэкчыкавы працуюць старанна і робяць усё залежнае ад іх, каб быць у ліку лепшых маладых камбайнераў раёна і рэспублікі.

Прызы для маладых хлебаробаў

Аддзел па справах моладзі аблвыканкама і абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прынялі рашэнне аб арганізацыі спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў збожжа-ўборачных камбайнаў і маладых вадзіцеляў, якія задзейнічаны на перавозцы збожжа ад камбайнаў. У спаборніцтве ўдзельнічаюць маладыя працаўнікі ва ўзросце не старэй 31 года. Для лепшых камбайнераў і вадзіцеляў прадугледжаны меры заахвочвання. Прозвішчы лепшых маладых камбайнераў і вадзіцеляў будуць перыядычна заносіцца на Дошку Гонару, якая ўсталявана ў абласных газетах “Віцебскі рабочы” і “Народнае слова”.

Акрамя таго, маладзёжны экіпаж збожжаўборачнага камбайна, які першым у вобласці намалоціць 1000 тон збожжа, будзе ўзнагаро- джаны дыпломам і каштоўным падарункам у памеры: старшы камбайнер — да 7 базавых велічынь, камбайнер — да 6 базавых велічынь.

Такое ж матэрыяльнае заахвочванне атрымаюць і тыя маладыя камбайнеры, якія першымі ў вобласці намалоцяць 2000 тон збожжа.

Дыплом і каштоўны падарунак у памеры 7 базавых велічынь атрымае малады вадзіцель, які першым у вобласці перавязе 1000 тон збожжа. Такая ж узнагарода чакае і таго маладога вадзіцеля, які першым у вобласці перавязе 2000 тон збожжа.

Меры матэрыяльнага заахвочвання для маладых камбайнераў і вадзіцеляў прадугледзеў і абкам прафсаюза работнікаў АПК.

Маладзёжны экіпаж, які першым у вобласці намалоціць 1500 тон збожжа, будзе ўзнагароджаны дыпломам і грашовай прэміяй у суме 7 базавых велічынь.

Маладзёжны экіпаж, які першым у вобласці намалоціць 3000 тон збожжа, атрымае дыплом і грашовую прэмію ў суме 12 базавых велічынь.

Так што, наперад да перамогі, нашы маладыя хлебаробы!

Андрэй КВІР

One thought on “Дубровенские молодые комбайнеры создали на полях серьёзную конкуренцию

  • 30.07.2011 в 9:17 пп
    Permalink

    Тут нечего думать наши комбайнёры лучшии! Если бы ещё поля были как в Брестской области то было бы на много лучше! А экипаж Хонякова В.В. и Хоняков М.В вообще лучшии!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *