Дубровенская поэтесса презентовала новые сборники стихов

Дубровно, дубровенский, поэтесса

«На крылах кахання», так называўся творчы вечар дубровенскай паэткі Ірыны МАЛЧАНАВАЙ, на які сабраліся
шматлікія прыхільнікі яе творчасці. На гэтый вечарыне яна прэзентавала два новыя зборнікі
сваёй паэтычнай дзейнасці: “Сцяжынкамі дзяцінства” (вершы для дзяцей) і “На крылах кахання”.
—Я шмат гадоў аддала рабоце з дзецьмі, таму ў маей творчай дзейнасці многа месца адводзіцца дзіцячай тэматыцы, — гаворыць Ірына Леанідаўна. — У маім зборніку “Сцяжынкамі дзяцінства” чытач сустрэне не толькі дзіцячыя вершыкі, але і вершаваныя загадкі, калыханкі, ёсць нават тры казачкі, напісаныя па матывах апавяданняў розных аўтараў: “Сінявочка”, “Чортаў скарб”, “Дзедава рукавічка”.
Многія вершы з гэтага зборніка прагучалі са сцэны ў выкананні дзяцей-вучняў гарадскіх школ.
Аб тэматыцы вершаў яшчэ аднаго прэзентаванага зборніка яскрава гаворыць яго назва “На крылах кахання” — яны аб тым, на чым сёння трымаецца свет і без чаго ніводзін чалавек ніколі б не быў шчаслівым, калі б не зведаў гэтага дадзенага нам Богам пачуцця.
Некаторыя з вершаў гэтага зборніка прагучалі ў выкананні Вікторыі Карнеевай, Кацярыны Салянковай, Аксаны Хмялёвай. Асобныя вершы Ірыны Малчанавай пакладзены на музыку. Песенныя вершаваныя творы прагучалі ў выкананні Таццяны Куліевай і Вольгі Малец, Андрэя Апета, Аляксандра Набойшчыкава, народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца”. Пераважная большасць вершаў мясцовай паэтэсы напісана на беларускай мове.
— Родная мова заўсёды гучыць ў маім сэрцы. На гэтай мове заўсёды размаўлялі мая мама і мая любімая настаўніца Антаніна Антонаўна Кімстач. У іх я пераняла ўсё самае лепшае, заўсёды старалася хоць крыху быць падобнай на іх, таму ў маёй творчасці шмат радкоў, адрасаваных іх светлай памяці, — шчыра прызнаеца Ірына Леанідаўна і дадае. — У мяне няма вершаў любімых і нелюбімых. Кожны з іх — часціна маёй душы і пачуццяў.
Ірына Малчанава нарадзілася на Полаччыне, на Дубровеншчыну трапіла пасля заканчэння Віцебскага культасветвучылішча. Працоўную дзейнасць пачынала ў раённым Доме культуры на пасадзе метадыста. Ірына Ленанідаўна паспяхова закончыла Магілёўскае педагагічнае вучылішча і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва. Зараз яна працуе перагогам-арганізатарам ў сярэдняй школе №1 г. Дуброўна. Працуе творча і натхнёна, прымае ўдзел у розных творчых конкурсах паэтаў-самародкаў, якія праводзяцца ў нашай вобласці, з’яўляецца лаўрэатам некаторых з іх.
Мы жадаем Ірыне Леанідаўне, каб яе творчая дзейнасць па-ранейшаму пульсавала жыватворчнай крынічкай і пастаянна пашыраліся рады прыхільнікаў яе паэзііі. Жыццесцвярджальнай паэзіі!

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

2 thoughts on “Дубровенская поэтесса презентовала новые сборники стихов

  • 31.03.2016 в 1:28 пп
    Permalink

    А дзе можна пачытаць вершы паважанай зямлячцы?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 01.04.2016 в 11:55 дп
    Permalink

    В районной библиотеке есть сборник.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *