На Дубровенщине тракторы заменяют на чудо-агрегаты «Двина» и «Роса»

Дубровно, Дубровенский район, сельское хозяйство, Двина, Роса, поле, агрегат, удобрение, весна, урожай 2012

Сёлетняй вясной хлебаробы раёна пераканаліся ў высокай эфектыўнасці самаходнага агрэгата для ўнясення вадкіх мінеральных угнаенняў “Дзвіна”, які вырабляе ААТ “Верхнядзвінскі райаграсэрвіс”. Хоць ужо заканчваецца красавік, але з-за пераўвільготненасці глебы на палеткі азімых збожжавых і рапсу можна ўз’ехаць толькі на агрэгатах “Дзвіна” і “Раса”, якія абсталяваны пнеўмашынамі, у той час як трактары з апырсквальнікамі правальваюцца.

Як працуе “Дзвіна” я бачыў на палетках азімага рапсу ў ААТ “Каманіна”. Для таго, каб сфатаграфаваць механізатара райаграсэрвісу Аляксандра Уладзіміравіча Бугаёва, які працуе на агрэгаце, мне давялося ісці некалькі дзесяткаў метраў па пасевах рапсу. Ногі вязлі ў сырой глебе, у той жа час на месцы, дзе толькі што прайшоў агрэгат “Дзвіна” заставаўся ледзве прыкметны след ад пнеўмашын.

—На якой плошчы можна падкарміць азімыя з дапамогай такой машыны? — цікаўлюся ў механізатара.

—Калі спрыяе надвор’е і справа ладзіцца, дык на 150 гектарах можна ўнесці ўгнаенні, — гаворыць механізатар. — Шырыня апрацоўкі за адзін праход 20 метраў. Тэмпы стрымлівае толькі тое, што вельмі часта даво-дзіцца запраўляць агрэгат угнаеннямі. Зрабіўшы круг на полі трэба зноў заліваць КАС.

У размове з механізатарам высветлілася, што “Дзвіна” — эканамічная машына: для запраўкі 1 гектара тукамі расходуецца ўсяго 300 грамаў бензіну. Пазней мне давялося высветліць, што трактар МТЗ-82 у агрэгаце з прычапным апырсквальнікам для ўнясення угнаенняў на такой плошчы расходуе 1,2 кілаграма дызельнага паліва, або ў чатыры разы больш, чым “Дзвіна”.

Дубровно, Дубровенский район, сельское хозяйство, Двина, Роса, поле, агрегат, удобрение, весна, урожай 2012

Факты сведчаць, што сёлета ў склаўшыхся ўмовах агрэгат “Дзвіна” з’яўляецца сапраўднай палачкай-выручалачкай для хлебаробаў. Такіх агрэгатаў у раёне чатыры: два — у райаграсэрвісе і па аднаму маюць СГФ імя Ю.Смірнова і КУСГП “Зарубы”. Менавіта яны і робяць “надвор’е” на падкормцы азімых культур. Напрыклад, толькі Аляксандр Уладзіміравіч Бугаёў з райаграсэрвіса падкарміў азімыя збожжавыя (па стану на 26 красавіка) на 1580 гектарах.

Больш за 900 гектараў на такім агрэгаце падкарміў азімых Юрый Пятровіч Валевіч з СГФ імя Ю.Смірнова, звыш 750 гектараў — Леанід Іванавіч Лукашоў з КУСГП “Зарубы”.

Усяго ў раёне па стану на 26 красавіка агрэгатамі “Дзвіна” азімыя збожжавыя і рапс былі падкормлены амаль на 5000 гектарах, у той чак, як верталетам — на 1500 гектарах. Прычым сабекошт падкормкі азімых культур агрэгатам “Дзвіна” значна ніжэйшы, чым верталетам. А па-другое і якасць ўнясення угнаенняў з дапамогай “Дзвіны”, якая працуе з навігатарам, значна вышэй, чым верталётам.

Напрошваецца вывад: для таго, каб вясной без праблем падкармліваць азімыя культуры і шматгадовыя травы і пашы практычна ў кожнай гаспадарцы неабходна мець агрэгат “Дзвіна” ці “Раса” на пнеўмашынах. Дарэчы, агрэгат “Раса” аршанскай фірмы “Белросаграсэрвіс” у гэтыя дні працуе на азімых палетках КУСГП “Арловічы” і, па словах спецыялістаў, вызначаецца яшчэ большай эфектыўнасцю, чым “Дзвіна”.

Андрэй КВІР
Фота аўтара

One thought on “На Дубровенщине тракторы заменяют на чудо-агрегаты «Двина» и «Роса»

  • 04.05.2012 в 6:33 пп
    Permalink

    Санек молодчина!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *